Красамоўная сітуацыя: па рабскую працу - у масковію, па ахвяраванні - на захад.
Ёсік
21.08.2025
Гадоў мо 12 таму (во час ляціць) ля ўніверсама Сухараўскі сядзеў хлопец у вазку, людзі грошы давалі. А я паблізу жыў. Неяк раней прыехаў з працы, паркуюся, глыджу знаёмы кажух выскачыў з бусіка і ў куток дома сікаць пабег. Во, думаю, як перапоўненая мачавая бурбалка людзей на ногі ставіць. Я на відэа факт такога аздараўленьня ўвасобіў. Вярнуўся ён у бусік, і паехалі яны ўтрох бліжэй да месца "працы", зьнялі вазок зь ім - ён пакаціў да крамы, яны паехалі са двара. Даганяю паралізаванага, кажу, глядзі які фільм маю. Тэлефануй, кажу, паплечнікам, і каб ніколі тутака не бачыў, бо за Сухараўскім ёсьць кропка міліцыянтаў, аддам ім відэа. Усё скончылася хуценька, больш яго там не было.
У Гродне затрымалі маладую пару на інвалідных вазках. Высветлілася, што яны здаровыя