Каментары да артыкула

«Байсол» больш не будзе часткай Міжнароднага гуманітарнага фонду

  • Валодзя
    26.09.2025
    А што гэты фонд дае?
  • лёва
    26.09.2025
    Валодзя, грошы, ваш кэп
  • Рыгае
    26.09.2025
    Хай цяпер "камісія" грошы палітвязням збірае.
  • Tut
    26.09.2025
    Чаму б усім каму не падабаецца Стрыжак і яго дыкпік сказаць публічна каб ён закрыў свой фонд? А то ўсё нейкімі намёкамі. Хай іншыя збіраюць данаты, паглядзяць наколькі гэта "проста".
  • ?
    26.09.2025
    Tut, твайму стрыжаку, відаць, надакучыла ўжо збіраць, таму і пачаў вычварацца?
  • Т
    26.09.2025
    Фактычна крок па выкідванню арганізацыі з міжнародных праектаў і спонсараў і крок па знішчэнню арганізацыі ці перавод яе на паўнае сама фінансаванне.
  • Ślimak
    26.09.2025
    Можна з'ехаць з бэсэсэра, але бэсэсэр з цябе нікуды ня з'ездзе. Асноўная крыніца сродкаў зачыняецца, так як было на самафінансаваньні ня будзе, але трэба яшчэ хоць колькі пабыць на пасадзе.
  • Денег нет
    26.09.2025
    Международный гуманитарный фонд послал "культурно''....
  • но вы держитесь
    26.09.2025
    Денег нет, Международный гуманитарный фонд прислал дикпик
  • Мобі Дік
    26.09.2025
    Феміністкі, задаволеныя?
  • Беларус
    26.09.2025
    Ну дзе там гэты аматар пустога славеснага сьмецьця з юрыдычным адценьнем "."? Гэта ўжо зьнішчэньне фонду, ці яшчэ не? Ці трэба склікаць яшчэ адну камісію - каб высветліць, што адбываецца? Жах, якая ж брыдота. Гэбня проста абавязана выпісаць усім вам падзякі ды якісь значок "за отличные результаты и достижения".
  • .
    26.09.2025
    Гэта толькі за тое, што я прааналізаваў рашэнне Байсол і зрабіў высновы, што насамрэч вырашала не камісія і дырэктарат, а сам Стрыжак?
    Няўжо не так? Прачытайце рашэнне самі. Гэта факт, які не залежыць ад вашых адносін да харасменту і будучыні фонду.

    Летам, калі ўсе спрачаліся за/супраць харасменту, я маўчаў. Бо лічыў, што калі Андрэй прызнаў віну і праблему і абяцае выправіцца, трэба даць яму гэтую магчымасць і пачакаць.
    Бачыў яго здольнасці ў PR і што ён з фондам можа выруліць з гэтай сітуацыі. Адзінае, сумняваўся, што пры гэтым самае разбіральніцтва можа прайсці як гэтакі PR-спектакль, напалову ананімны.

    Атрымалася горш. Звярніце ўвагу на прычыну адмовы МГФ: "праз тое, што Андрэй Стрыжак можа застацца як мінімум на 6 месяцаў". Камісія прапанавала поўнае адмаўленне супрацоўніцтва, дырэктарат спачатку - працяг супрацоўніцтва на 3 месяцы.
    Гэта значыць, што калі б рашэнне камісіі было абавязковым (а Стрыжак у ліпені абяцаў пра тое: "камісія апублікуе рашэнне абавязковае да выканання. Яно вырашыць мой асабісты лёс."), то супраца з МГФ працягнулася б.
    Яшчэ прыгадайце, што Байсол без Стрыжака (як казалі) сабраў 111 тыс. данатаў на апошнюю партыю вызваленых (дэпартаваных) палітвязняў.
    Значыць, фонд мог бы працягваць працу і супрацоўніцтва з МГФ, але Андрэй вырашыў "або са мной, або ніяк".

    Нават калі ў кагосьці іншае стаўленне да харасменту, ён можа зразумець, што рэпутацыя ў свеце мае значэнне, і што міжнародныя арганізацыі будуць гэта ўлічваць.
    Можна было выйсці з гэтай сітуацыі больш элегантна.
  • Беларус
    26.09.2025
    ., Не. Гэта выключна за тое, што вы належыце менавіта да той часткі, якая замест факусаваньня на сутнасьці падзей (і назвы рэчаў сваімі імёнамі замест "не всё так однозначно") - размывае, перакручвае ды пераводзіць ракурс на пустое заболтваньне ды нікчэмныя працэсы. Дапамагае ствараць і падтрымлівае інфармацыйны шум - менавіта тую "мутную вадзічку", у якой лукашне так зручна плаваць. Пацікаўцеся як-небудзь у вольны час, паміж капаньнем у пустэчы нічога ня вартых паперак, як гэбня ды маскалі (і трэба прызнаць не бяз поспеху) усё гэта карыстаюць.
  • .
    26.09.2025
    Самі ваду і льяце.
    Звычнае абвінаваціць таго, хто заўважыў, а не таго, хто нарабіў спраў.
    Канкрэтна здольныя?
    - Хто вінаваты (першапрычына) скандалу.
    - Навошта было ствараць камісію, каб пасля зрабіць "часам не да законаў".
    - Што важней: пакінуць фонд, які працуе або пакінуць Стрыжака ў фондзе з відавочнымі наступствамі па супрацы з міжнароднымі донарамі.
    - Што, па-вашаму, трэба было зрабіць, каб разруліць сітуацыю, па пунктах, і хто не дарабіў.
  • Беларус
    27.09.2025
    ., 1. Адзіная першапрычына - апублічанае з боку невядомых (!) асоб інтымнае асабістае (!) жыцьцё кіраўніка фонду. За якім, што можа навіна для вас, да ўсяго актыўна палюе гэбня. То бок асоба вядомая і паппулярная па абодва бакі фронту. Навошта? Хто гэтыя ананімкі? Якая ў іх матывацыя? Незразумела. Інтымныя фоткі шмат у каго ёсьць, а вось фонды дапамогі - далёка не ў кожнага.

    2. Навошта ствараць гэтую камісію? ХВ. Гэта фундаментальная памылка. Магчыма, рашэньне прынятае пад ціскам грамадства, хворага на усё гэтае сучаснае фем-вар'яцтва (Бо як яшчэ адзначацца? Не разбурэньнем жа рэжыму). Бо камісіі з умоўных "гендарных даследчыц" яшчэ нікому ў гэтым жыцці не дапамаглі - яны толькі каб нешта зламаць ці разваліць. Магчыма, спадар Стрыжак гэта зразумеў у працэсе і даў заднюю - трэба запытацца ў яго на гэты конт. У еўрапейскіх краінах для такіх выпадкаў ёсьць суды - да іх ёсьць давер. Да камісій з усіх гэтых "хопіцьгвалціць" - даверу нуль, бо яны па вызначэньні зацікаўлены бок

    3. Фонд пакуль працуе. Два месяцы разбіральніцтваў - гэта не тэрмін. Але фонд - гэта і ёсьць Стрыжак. Ён стваральнік і архітэктар структуры. Яму лепш бачна. Як яно працавала б (і ці магло б ўвогуле) без яго ў доўгатэрміновай перспектыве - невядома ні вам, ні мне. А зараз - і пагатоў (але ж трымаем крыжыкі). Ды і з якога ражна брасаць справу апошніх 10 гадоў жыцьця (відавочна разбуральных і цяжкіх) па рашэньню нейкай там "камісіі" з незразумела каго? Чалавек амбітны і абараняецца, змагаецца за сваю справу. Слушна робіць.

    4. Трэба было звяртацца ў суд (Пал Палыч у дапамогу). Ну і плаціць кампенсацыю шкоды - калі спадар Стрыжак сапраўды нахуліганіў і рацыі не меў. А калі ўсё ж меў і гэта звычайны бабскі шантаж - засудзіць гэтых "прынцэс", каб запомнілі на ўсё жыцьцё. А калі ў дадатак высветліцца, што маюцца яшчэ і вушы гэбні - шпіянаж у плечы. Ня трэба ж казаць, што звычайна адбываецца з хлопцамі, якія публічаць інтымныя здымкі ці ладзяць імі шантаж сваіх былых? Ну вось. Абсалютная гендарная роўнасць.
  • .
    27.09.2025
    1. Стрыжак раней сам прызнаў, што рассылаў дыкпікі. Таму разважанні пра ананімнасць і імавернасць доказаў ужо бессэнсоўныя.
    2. Ён "даў заднюю", калі выявілася, што камісія не прабачыла яго. Не бачыце некаторага падабенства з выбарамі 2020-га? Спачатку робім фармальную працэдуру, а калі яе вынікі не падабаліся, ўсё роўна робім "як хочацца".
    3. Гэта не адказ, што важней.
    Наконт стваральніка і архітэктара структуры памыляецеся. Паглядзіце інфармацыю ад Ліхачэўскага (ў твітары і на іншых СМІ), які сцвярджае, што ў фонду было 7 заснавальнікаў і Стрыжак прыйшоў 6-м ва ўжо гатовую каманду. Пасля застаўся адзін, падрабязнасці невядомыя, але таксама было галасаванне.
    Гэты факт можа змяняе вашую даверлівасць да шантажу "калі не ён, усё зломіцца"? Нагадаю і пра 111 тыс., якія фонд сабраў, калі Стрыжак не ўдзельнічаў у працы.
    4. Пытанні да Стрыжака, што ён павінен быў зрабіць, па-Вашаму. Калі згодныя, што ён рацыі не меў у той дурасці, які выхад з таго? Ці ўсё ён зрабіў верна, каб захаваць фонд (у першую чаргу)?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць