У мяне бандыты не пыталі нейкага дазволу "сьледчага" ці каго - схапілі мае пальчыкі і пачалі перабіраць (нібыта я дура і буду ставіць на тэлефон блакіроўку па біяметрыі), а я сядзела і думала - можа разблакаваць ім гэты тэлефон, каб ад мяне адчапіліся, усё роўна чысты. Ну і кажу - хлопцы, так вы разблакаваць тэл хочаце - калі ласка. Яны як з цацкай з ім цэлы вечар і прагуляліся, праўда, потым ён усё роўна заблакаваўся. І разблакаваць іх экспэрты нічога не змаглі. А кампутар я надзейна шыфравала - гэта і ўратавала ад крадзяжу імі маёй асабістай інфармацыі, якой было там багата. Так і трымаюць і не вяртаюць (але юрыдычнай падставы трымаць ня маюць), а можа, ужо прадалі - вядома ж, для бандытаў закона не існуе.
Як расійскія сілавікі атрымліваюць доступ да смартфонаў — гэтым, магчыма, карыстаюцца і беларускія сілавікі