Не марнуйце свой час на ўсякую серыяльную лухту, лепей з’ездзіце ў вандроўку, схадзіце ў парк, на шпацыр, у горы, ці да вадаёма
Filipp
18.10.2025
"Чаму гэты фільм — выдатнае восеньскае кіно для тых, хто любіць дэтэктывы і гісторыі пра моцных жанчын." Гучыць так, быццам гэты серыял выключна для феміністак.
Адказваю
18.10.2025
Filipp, я жанчына і мне прыемна глядзець фільмы пра паспяховых жанчын, якія пераадольваюць цяжкасці, для натхнення. У чым уласна праблема, калі такое здымаюць на жаночую аўдыторыю?
Nk
18.10.2025
Я не ведаю, хто піша рэцэнзіі на фільмы на НН, але вельмі часта яны выклікаюць абурэнне. Назваць выдатным кіно - чарговае прахаднае нэтфліксмуві з усім вядомым сюжэтам... Зараз у кінатэатрах выдатная і вельмі актуальная праца ад Пола Томаса Андэрсана. А рэкамендаваць глядзець кіно другога гатунку толькі каб пабачыць Кіру Найтлі - вельмі сумнеўны выбар.
Але дзяўчынкам-феміністкам, калі няма чаго рабіць, то можа і окей.
Nk
18.10.2025
Таксама забаўляе гласарый аўтаркі. Калі ў і трыллере ці дэтэктыве не прыслухоўваюцца да мужчыны-сведкі ці мужчыны-паліцэйскага, то гэта частка сюжэту. А калі тое самае адбываецца з жанчынай, то гэта ўжо газлайтынг і барацьба за правы. :)
Bond
18.10.2025
Дзякуючы такім артыкулам ведаю, што не глядзець. Феміністычнае кіно не цікавіць.
Любы фільм з жанчынамі ў галоўных ролях?
18.10.2025
Bond, адразу бачна мізагіна. Калі цікавы, складаны жаночы персанаж у галоўнай ролі не падабаецца, то напэўна тут у кагосьці псіхічныя разлады. Трэба глядзець на якасць фільма, а вы наўрадці яго нават і глядзелі. Проста падштурхоўваюць жанчыны, якіх палова зямнога шара. Варта задумацца, што ж з вамі не так? Бергман здымаў шмат жаноцкіх фільмаў, як і Антаніоні. Але вы наўрадці глядзелі штосьці з гэтага.
Ну-ну
19.10.2025
Любы фільм з жанчынамі ў галоўных ролях?, тыповая істэрыка фемінсткі і адразу робяцца нейкія абагульняючыя высновы. Гэта класіка. Зробіш заўвагу жанчыне, што яна кепска прыпаркавалася і займае адразу 3 месцы, а цябе адразу абвінавацяць у хейце жанчын.
Зараз на тым жа Нетфліксе выйшаў 3 сезон серыялу Дыпламат. Гляджу з вялікім задавальненнем. Галоўная роля - у жанчыны, прэзідэнт США - жанчына, галоўны ахоўнік прэзідэнта - жанчына. Chief of staff таксама жанчына) Якая скардзіцца, што "наўкол адны жанчыны, што тут зробіш".
Выбівайце з сваей галавы гэту дурніцу. Звычайна гнілы банан - гэта проста гнілы банан. І не падабаецца ен людзям звычайна , таму што гнілы, а не таму што банан.
Bond
19.10.2025
Любы фільм з жанчынамі ў галоўных ролях?, першае слова і ўжо нейкі феміністычны цэтлік пра мізагінаў. Смешна. І редфемкласіка. Яшчэ пра крайнеправага, фашыста, іншага -іна/-ізм дапішыце і будзе бінга.
Справядлівая рэцэнзія
18.10.2025
Фільм аб'ектыўна кепскі. Гульня актораў драўляная, а ў сюжэце клішэ едзе на клішэ. Пэрсанажы адразу ўводзяцца як штампавана добрыя, ці штампавана дрэнныя і пазбаўленыя разьвіцьця. Я ўпэўненая, што аўтары ННаўскай рэцэнзіі фільм не глядзелі. Бо заяўляць, што "галоўная задача гледача — зразумець, ці варта (галоўнай гераіні) верыць" - гэта жорстка прынізіць уласны інтэлект. Там усе маркеры расстаўленыя адпачатку: гераіня-журналістка - добрая, капіталіст у гарнітуры - дрэнны, і праз увесь фільм яны ня зьменяцца.
Backstory нібыта і ўводзіцца праз пазнаваньне галоўнай гераіні і фатографа, але ніколі не раскрыецца, ні для чаго не прыдасца. Сам фатограф - настолькі пляскаты пэрсанаж, што адразу разумееш, што ягонае прызначэньне - быць забітым (і не памыляешся). Тыповая для Галівуду абсурднасьць асяродзьдзя (нікому ніколі не бывае халодна, вецер ніколі не папсуе фрызуры, і гэта нягледзячы на субпалярныя пэйзажы) рэжа вочы, бо не кампэнсуецца нічым цікавым.
Але гэты фільм сапраўды зьбярэ ўсе балы фэмінісцкіх патрабаваньняў. Можна літаральна сядзець з checklist і ставіць гачкі ружовым флямастэрам. Таму, калі вы нагэтулькі фэмініст*ка, што гатовыя цярпець нуду дзеля ідэалёгіі - я рэкамэндую ) Калі вы хочаце глядзець фільмы зь нейкімі іншымі мэтамі - тады лепш працягнуць пошук.
Найперш не галасі!
19.10.2025
Справядлівая рэцэнзія, "муляе вока", не рэжа. Рэжа вуха. Рускае "глаз режет" і "режет слух".
Газлайтынг, жанчына ў бядзе і гімн смелай журналістыцы. Чаму варта паглядзець новы хіт Netflix «Жанчына з каюты №10»
Гучыць так, быццам гэты серыял выключна для феміністак.
Назваць выдатным кіно - чарговае прахаднае нэтфліксмуві з усім вядомым сюжэтам...
Зараз у кінатэатрах выдатная і вельмі актуальная праца ад Пола Томаса Андэрсана. А рэкамендаваць глядзець кіно другога гатунку толькі каб пабачыць Кіру Найтлі - вельмі сумнеўны выбар.
Але дзяўчынкам-феміністкам, калі няма чаго рабіць, то можа і окей.
А калі тое самае адбываецца з жанчынай, то гэта ўжо газлайтынг і барацьба за правы. :)
Гэта класіка. Зробіш заўвагу жанчыне, што яна кепска прыпаркавалася і займае адразу 3 месцы, а цябе адразу абвінавацяць у хейце жанчын.
Зараз на тым жа Нетфліксе выйшаў 3 сезон серыялу Дыпламат. Гляджу з вялікім задавальненнем. Галоўная роля - у жанчыны, прэзідэнт США - жанчына, галоўны ахоўнік прэзідэнта - жанчына. Chief of staff таксама жанчына) Якая скардзіцца, што "наўкол адны жанчыны, што тут зробіш".
Выбівайце з сваей галавы гэту дурніцу. Звычайна гнілы банан - гэта проста гнілы банан. І не падабаецца ен людзям звычайна , таму што гнілы, а не таму што банан.
Backstory нібыта і ўводзіцца праз пазнаваньне галоўнай гераіні і фатографа, але ніколі не раскрыецца, ні для чаго не прыдасца. Сам фатограф - настолькі пляскаты пэрсанаж, што адразу разумееш, што ягонае прызначэньне - быць забітым (і не памыляешся). Тыповая для Галівуду абсурднасьць асяродзьдзя (нікому ніколі не бывае халодна, вецер ніколі не папсуе фрызуры, і гэта нягледзячы на субпалярныя пэйзажы) рэжа вочы, бо не кампэнсуецца нічым цікавым.
Але гэты фільм сапраўды зьбярэ ўсе балы фэмінісцкіх патрабаваньняў. Можна літаральна сядзець з checklist і ставіць гачкі ружовым флямастэрам. Таму, калі вы нагэтулькі фэмініст*ка, што гатовыя цярпець нуду дзеля ідэалёгіі - я рэкамэндую ) Калі вы хочаце глядзець фільмы зь нейкімі іншымі мэтамі - тады лепш працягнуць пошук.
Рускае "глаз режет" і "режет слух".