Дзевяці жыхарам Ваўкавыска прызначылі калонію і буйныя штрафы паводле справы дваровых чатаў
-
03.11.2025Filipp, вы ж самі напісалі, чаму гэта карысна тым, хто застаўся, і тым, хто з’ехаў
-
03.11.2025Максiм, А вы чыталі, што я напісаў? Якая карысць ад параноі і дэпресіі?
-
03.11.2025Filipp, дык вы не ўпадайце ў параною і дэпрэсію. Проста не забывайце, што жывяце ў канцлагеры
-
03.11.2025Максiм, Вы прапаноўваецце кожны дзень чытаць пра затрыманні, але ж не ўпадаць у параною і дэпрэсію?
"Проста не забывайце, што жывяце ў канцлагеры"
А вы думаеце хтосці аб гэтым забывае ў Беларусі?
Пытанне тоя ж, якая карысць ад гэтых артыкулаў? -
03.11.2025І гэтыя людзі нам часам расказваюць пра "ружовых поні" і "рэальны свет".
Ад таго, што пра затрыманні не напішуць, факт нікуды не знікне.
Больш за тое, зараз пішуць толькі пра вельмі невялікі працэнт рэпрэсій, бо самі карнікі прыпынілі расказы пра тэрор ў медыя, а сваякі пацярпелых баяцца расказваць.
Так, жыць з тым, што могуць прыйсці да кожнага.
Калісьці чыталі, глядзелі пра 1937-ы, зараз гэта не абстракцыя.
І калі зараз жаданне закрыць вочы, то што будзе пасля? Як з савецкімі людзьмі, хтосьці будзе адмаўляць: ай, рэпрэсій не было, або іх было так мала, што нават у СМІ не пісалі. -
04.11.2025., "Ад таго, што пра затрыманні не напішуць, факт нікуды не знікне."©
Так сэнс не ў гэтым. Ідзе гаворка пра кіраваннем фокусам увагі чалавека. Вы ведзь ведаеце, што кажны тыдзень выходзяць за кратаў +/- дзюжына палітзняволеных, але аб гэтым ніхто не піша, але "факт нікуды не знікае"©.
Але ж ёсць вялікая розніца, паміж кожны дзень чытаць, што кагосці пасадзілі, ці кожны дзень чытаць, што хтосці вышаў.
Вось я і цікаўлюся, з якай нагоды фокус увагі на штодзённых рэпрэсіях. Якой рэакцыі жадае дабіцца рэдактура? На колькі я разумею, іх мэтай мае быць падтрымка нас у Беларусі, а не "кашмарыць" нас болей.
Можа ў іх ёсць нейкі іншы план, але ж мне ён не зразумелы.
"Так, жыць з тым, што могуць прыйсці да кожнага"
А як бы вы з гэтым жылі? Канцэнтраваліся на добрым магчымым будучым і чыталі б тых, хто кажа "трымайцеся, час прыдзе!", ці сачылі б аб тым, каго сёння забрала "гестапа"? -
04.11.2025., "І калі зараз жаданне закрыць вочы, то што будзе пасля? Як з савецкімі людзьмі, хтосьці будзе адмаўляць: ай, рэпрэсій не было, або іх было так мала, што нават у СМІ не пісалі"
Так 80 ад соткаў беларусаў не скачаць за НН, яны чытаюць Анлайнер і ў іх няма ніякіх рэпрэсій.
І справа не ў тым, каб аб гэтым не пісаць, але ж аднога артыкула на тыдзень будзе дастаткова. -
04.11.20251. Артыкулы пра "выйшаў на волю" таксама ёсць. Інфармацыі таксама мала, па вядомых прычынах.
2. Калі нават "апазіцыйныя" СМІ не будуць пісаць пра рэпрэсіі, то хто будзе?
3. Калі пісаць пра рэпрэсіі позна, раз у тыдзень, людзі, датычныя да затрыманых, могуць даведацца занадта позна.
4. Уплыў на настрой - важная тэма, у каго рызыка затрымання, ў каго ПТСР. Калі не ў вас, то ў вашых блізкіх (ахоп рэпрэсій шырокі).
Але гэта не пра дзеянні. Зрабіць неабходныя заходы пра бяспеку ўласную і сваіх блізкіх, улічваць пры планаванні жыцця.
Глядзіце на досвед украінцаў: яны ўвогуле жывуць у час вайны.
5. З кіраваннем фокуса ўвагі складана. Медыя працуюць па сваіх законах і са сваімі інтарэсамі. Гэта не ідэальны ўплыў і не ідэальная карціна свету.
Мне, напрыклад, не падабаецца паток крымінальнай хроніцы (ўсе аварыі, забойствы, махлярствы, няшчасныя выпадкі), не падабаецца трансляцыя афіцыёзу (3-5 артыкулаў пра кожны стэндап Лукашэнкі і іншае).
Гэта можна было б фільтраваць для сябе, калі б былі дакладныя рубрыкі навін, але звычайна з сістэматызацыяй дрэнна.
Пры гэтым крымінал - "фон" жыцця, ён заўсёды будзе, а рэпрэсіі - тая частка падзей, якая спецыфічная для гэтага месца і часу, і таму важней. -
04.11.2025., 1. Артыкулы пра "выйшаў на волю"©
Так, калі не калі і яны бываюць, і так, зразумела, што тыя хто вышлі ( звычайныя людзі, не медыйныя) вырашаюць не сьвеціцца і мы нічога пра ніх не знаем.
2. Калі нават "апазіцыйныя" СМІ ©
Так, пытанне ў колькасці
3. Калі пісаць пра рэпрэсіі позна, раз у тыдзень ©
Так, гэта рэзонна, калі гаворка ідзе менавіта пра затрыманні здесь і цяпер, але ж большасць артыкулаў фармуюцца праз пападанне людзей у спісы тэрарыстаў/ экстрэмістаў, альбо ў іншыя спісы, калі яны ўжо адбываюць пакаранні.
4. Уплыў на настрой - важная тэма, у каго рызыка затрымання, ў каго ПТСР. Калі не ў вас, то ў вашых блізкіх (ахоп рэпрэсій шырокі).©
Так, але ж ёсць розніца паміж тым, што людзі могуць рабіць самастойна, і тое, што людзі могуць атрымліваць праз СМІ. Проста калі праз СМІ страчваеш настой, ёсць жаданне бросіць увогуле сачыць, што там адбываецца, многія ўжо так і зрабілі.
5рэпрэсіі - тая частка падзей, якая спецыфічная для гэтага месца і часу, і таму важней.
Што гэтыя навіны даюць менавіта вам? Якая вам ад іх карысць, калі яна ёсць? -
04.11.2025Праўду даюць. Не разумею тут карысны, шкурны падыход да пытання.
> Проста калі праз СМІ страчваеш настой, ёсць жаданне бросіць увогуле сачыць, што там адбываецца, многія ўжо так і зрабілі.
Наколькі памятаю, гэтая праблема абмяркоўваецца з 2021 г. Як і аўдыторыю не страціць, і каштоўнасці.
Я не ведаю ідэальнага адказу зараз.
Вы можаце самі рэгуляваць, дазіраваць розныя СМІ.
І пытанне тут ізноў вяртаецца да "закрыць вочы і жыць у свеце ружовых поні" або "рэальным свеце".
Больш за тое, можна зразумець, што "рэальны свет" не зараз, пасля 2020-га такі "непрыемны", а ён быў такім заўсёды. Умоўны 2019-ы не быў ідэалам. Той тэрор чыкістаў цягнуўся стагоддзе. -
05.11.2025., "І пытанне тут ізноў вяртаецца да "закрыць вочы і жыць у свеце ружовых поні" або "рэальным свеце"."©
Не, так пытанне не стаіць, нават тыя, хто ўжо нічога не чытае, і не зачым не сачыць, адчуваць шкурай, што заўтра могуць прыйсці да цябе.
Пытанне толькі ва ўзроўні гэтага ціску.
"Праўду даюць. Не разумею тут карысны, шкурны падыход да пытання."©
А вы лічыце не трэба думаць аб тым, карысць, ці шкоду нясуць дзеянні. -
03.11.2025[Рэд. выдалена]
-- А на вошта кожны дзень распавядаць колькі затрымалі? На каго гэты навіны накіраваны?
Калі на тых, хто ўнутры, так гэта распальвае параною і чаканне, сёння прыйдуць і за мной, то бок ўганяе людзей у дэпрессію. Ці можа вы думаеце, што мы тут забываем пры якім рэжыме жывем і нам трэба аб гэтым нагадваць штодня?
Калі на тых, хто выехаў, то гэта вінна падтрымаць іх рашэнне з'ехаць, што яны ўсё зрабілі правільна? Ці што?
І галоўнае пытанне, а на каго вы жадаеце ўплываць болей, на тых хто звонку, ці на тых хто ўнутры?