У нармальных краінах кшталту Швецыі ці Фінляндыі, для таго каб не ўтвараліся ледзяшы і не стваралі праблем камунальным службам і людзям, у зліўных латках пракладаецца грэючы кабель, каторы аўтаматычна ўключаецца пры мінусавой тэмпературы. Каштуе ён капекі, патрабляе таксама. На відэа добра бачна, што 99% ледзяшоў утварыліся ў сістэме зліва вады. Калі б там быў грэючы кабель, то камунальныя службы займаліся нармальнай працай, а не рызыкавалі жыццём. Такі кабель амаль не патрабуе догляду і можа спакойна ляжаць у латку 20+ гадоў. Дарэчы, за кошт збітага кандзёра можна было купіць кабеля для паловы гэтага дома.
У мінскім шматпавярховіку разам з ледзяшамі збілі і кандыцыянер ВІДЭА