Каментары да артыкула

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

  • Paliašuk
    01.02.2026
    ., Вы задаеце рытарычныя пытанні. Нішто з пералічанага не норма. Але я лічу, што важней спачатку даехаць, а шашачкі (забеспячэнне правоў жанчын і ахова прыроды) потым. Пакуль змяніць гэтыя праваадносіны ў Беларусі няма магчымасці, таму трэба засяродзіцца на галоўнай задачы - змене рэжыма.
  • Найперш не галасі!
    01.02.2026
    ., камусьці ў Мінску, ды і ў Маскве, вельмі хочацца, каб беларусы бясконца малявалі шашачкі, але каб толькі ня ехалі. Бясконца спрачаліся пра гендар, гей-парады, шліфвалі лозунгі, бясконца разважалі на тэму адкуль расце нага і гд, але каб нічога не рабілі.
    І згаданы вамі Пазьняк тут добрым прыкладам, але наадварот: яму з раніцы росна, удзень млосна, а ўвечары камары кусаюць. Тэзы мяняюцца, то штурмаваць выканкамы, то ўжо абдымаем і адцягваем, то Ханс Георг Вік, то Шушкевіч, то немцы агулам, то яшчэ якая трасца замінае, але заўсёды адно і тое ж - вось цяпер толькі не чапайце, ня едзьце, бо сёння шашачкі не намаляваныя або ня так намаляваныя.
    Сёння мы таксама рызыкуем абваліцца ў пазьнякоўшчыну і бясконца прыхарошвацца - перавыхоўваць Краўцова, Насту Базар разам са Стрыжаком, Бабарыку, Севярынца, спрачацца пра колькасць дзяржаўных моваў і ці нашыя Смаленск і Вільня і гд, нібыта ўсё гэта тут і цяпер мае істотнае значэнне.
  • .
    01.02.2026
    Мне няясна, чаму ўвогуле ставіце такі выбар.
    Нехта з нашых патэнцыйных хаўруснікаў не жадае змагацца, пакуль не адмовімся ад вось гэтых каштоўнасцей? Чаму?
    Сам выбар выглядае штучным, гэта мае назву ілжывая дылема.
  • .
    01.02.2026
    Найперш не галасі! , зноў сам з сабой размаўляю.
  • .
    01.02.2026
    Не зусім зразумеў, пра што Вы.
    Мяркую, што ідэялагічная спецаперацыя кіруецца з Масквы, план распрацаваны даўно. ІПСО ў сацсетках, яшчэ з першых выбараў Трампа.
    Вось гэтае дзіўнае "левакі-правакі" ва ўсім свеце, ў ЗША, Еўропе і асабліва нечаканае для беларусаў - адтуль. (Не супадае са звычайным спектрам палітычных сіл. Хутчэй, пра рэванш "ваты"). Бясконцае калупанне гамафобіі (як нехта казаў, мабыць, адзіная нязменная ідэалогія Расеі) і г.д.
    Па беларускіх пытаннях можа быць удакладненне ў мясцовых канторскіх спецыялістаў у Мінску. А можа і не быць. Дурні самі спраўляюцца.
  • Найперш не галасі!
    02.02.2026
    ., пра ўсё тое самае, што распісаў сп. Paliašuk і пра тое, што тут кажу шматкроць - пра штучнае мэтнаскіраванае разбурэнне сацыяльнае базы актывістаў беларускага грамадства. Усе дзеячы вуліцы, нават патэнцыяльныя, мэтанакіравана хэйцяцца, хэйтам заліваюцца усе тэмы грамадскае актыўнасці. Робіцца тое двума спосабамі :
    1) "ня так сказаў" (сказала) - улю-лю, ату яго!
    2) штосьці выхопліваюць па-за кантэкстам, нават адно слова, і штучна разгортваюць бясконцы флуд, не пагрэбаваўшы узроўнем шызафрэнічным.
    З Бабарыкам сёння менавіта так і робіцца.
    Заява Бабарыкі пакуль цягне толькі на "добры дзень!" і гэты ягоны "добры дзень" грамадствам мусіць быць прыняты і залічаны.
    20-ы год паказаў, што тактыка Бабарыкі выніковая. Што будзе сёння і заўтра - пабачым, калі ўвогуле штосьці будзе.
    Спяшацца далучыцца да інспіраванага хэйту ня варта.
    А то так і будзе, як ў той народнай песні:
    " Ой хацела мяне маці
    Ды за першага аддаці..."
    У 94-м годзе круцілі носам, як той казачны рускі Колобок - я от дедушки ушёл, я от бабушки ушёл..... " З вядомым вынікам.
  • каментар
    02.02.2026
    Найперш не галасі! , можа таму так прыдзірліва рэагуем на гэтага кандыдата ў правадыры, што памятаем такіх памяркоўных разважлівых шарэцкіх-шушкевічаў-грыбаў і т.д. Шкоды ад іх, лічу, было больш, чым карысьці. Таму, што блыталіся пад нагамі БНФа, які ведаў што і як рабіць. А памяркоўныя сваёй вазнёй спрычыніліся да таго, што час і магчымасьці цывілізаванага развіцця краіны былі страчаныя, а калхоз урэшце ператварыўся ў канцлагер.
    А цяпер ужо Пазьняк намагаецца быць разважлівым і памяркоўным, увесь у труслівых кампрамісах і агідных цкаваннях Ціханоўскай.
  • .
    02.02.2026
    З Расіяй ён выправіўся, брудам асабіста нікога не стаў паліваць, "памылкі" пратэстоўцаў 2020-га і магічнае рашэнне не стаў шукаць (як Мацкевіч, Дзядок). Ужо нядрэнна.
    Ілюзій пра яго таксама не маю і ў 2020-м не меў.
    Так, паглядзім.
  • Найперш не галасі!
    02.02.2026
    каментар, так ведаў, што праляцеў і на выбарах ВС ХІІІ, і на выбарах прэзідэнта ў 94-м.
    Ці "это другое"?

    Шчыра кажучы, раздражняюць такія святыя богачалавекі, якія заўсёды ўсё ведаюць, але ў іхным лузерстве вінаватыя ўсе іншыя.
  • Найперш не галасі!
    02.02.2026
    каментар, і яшчэ..
    1) Вы ўсё моліцеся на правадыра? Шукаеце сабе правадыра? Спадзяецеся найперш на правадыра?
    Тады вам лепш не пакідаць утульную секту Пазьняка: нэрвы цалейшымі застануцца.
    2) Пазьняк усё жыццё хэйціў усіх і кожнага. За выключэннем Судлянковай, Трампа, Дудкіна і Галубовіча. Нажаль іншага Пазьняка для нас не было і няма.
  • каментар
    02.02.2026
    Найперш не галасі! , праляцеў, бо кожная даярка ведала з тэлескрыні, што Пазьняк "пад час вайны быў паліцаем". Хоць па малалетству гэта было ў прынцыпе немагчыма. Ну і астатняе, што гэбня прыдумала, нават агідна ўсё паўтараць.
    Асабіста мне не патрэбны правадыр, і гэты мысліцель з газпрома мяне смяшыт, калі шчыра. Каму вы хочаце яго падсунуць?
  • хамса
    01.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • красиво
    01.02.2026
    Красиво.
    Но, всё, что декларируется в виде цели, возможно только при дистанцировании от России, смене режима дурной власти лукашенок внутри Беларуси и возврату к национальному консенсусу в Беларуси, среди самих беларусов, как в Беларуси, так и за её пределами !
    Интересно, Бабарико, это, понимает ?
  • .
    01.02.2026
    1. Пераблытаны прычыны і наступствы. Вайна Расеі - не з-за таго, што фарбы ў людзей (ва ўсіх?) спрасціліся да чорна-белых.
    Наадварот, такое відавочнае зло агрэсіўнай вайны і прыбрала нейкія нюансавыя прамежкавыя меркаванні ў гэтым пытанні.

    Узброенае супрацьстаянне - таксама не ўласны выбар ахвяр агрэсіі, гэта адзіная стратэгія, якая працуе з недамоваздольным ворагам.
    Ці не жадала Украіна знайсці кампраміс? Ці не жадалі б беларусы знайсці кампраміс па жыццю ў сваёй краіне? Жадалі б, але з таго боку гучыць і дзейнічае адное "мы вас знішчым".

    1а. Пры гэтым пагаджуся, што на хвалі гэтага відавочнага супрацьстаяння ідзе і дэградацыя дыскусій, ідэй, самога агульначалавечага падыходу, за які выступае Віктар.
    То-бок, людзі недалёкія выкарыстоўваюць вайну, каб такі відавочны чорна-белы падыход пераносіць і на любыя іншыя пытанні. Тут ужо ідзе дэградацыя і займанне падыходаў рускага свету (пра што пастаянна кажу).
    Умоўна, ёсць група людзей (беларусаў) з іншымі поглядамі, якія пры гэтым не маюць мэтай вас знішчыць. Але вы да іх ужо адносіцеся ў чорна-белай схеме, як да або нават горш за адносіны да рускіх салдат.

    2. Не згодны на выразны "падзел" паміж беларусамі-эмігрантамі і беларусамі, якія засталіся ў краіне.
    І там, і там ёсць як патрыёты, так і прыстасаванцы. І некаторая частка антыбеларускіх сіл.

    Па астатняму няма пытанняў. Але і дакладнага плану дзеянняў у Бабарыкі пакуль што няма, пра што ён чэсна і кажа. Па сутнасці дэкларуе свае каштоўнасці, а не план.
    Выглядае, што ён зараз выбраў працяг пазіцыі цэнтрыста, які можа аб'яднаць розных беларусаў. Гэта спрацавала ў 2020-м, а зараз - невядома, паглядзім.
  • Filipp
    01.02.2026
    ., "Узброенае супрацьстаянне - таксама не ўласны выбар ахвяр агрэсіі, гэта адзіная стратэгія, якая працуе з недамоваздольным ворагам.
    Ці не жадала Украіна знайсці кампраміс?"©
    Калі Расея атрымала люлей у 22 годзе яна жадала кампрамісу, а вось Украіна - нет.

    "Не згодны на выразны "падзел" паміж беларусамі-эмігрантамі і беларусамі, якія засталіся ў краіне.
    Так ён і не казаў пра "выразны падзел", вось цытата
    "Ствараецца ўражанне, што гэтыя дзве групы маюць розныя болі і інтарэсы, што яны не чуюць і не разумеюць адна адну"
    І гэта сто ад соткаў так і ёсць. Апазіцыйныя смі разумеюць боль і інтарэсы тых, хто быў вымушаны з'ехаць, а вось боль і інтарэсы тых хто застаўся, ніхто не спрабуе паразумець. Больш за тое, мы тут вас чуем, а вось вы нас не, бо ў нас няма смі, якія будуць агучваць нашы думкі.

    Калі такім голасам стане Бабарыка, ён атрымае вялікую падтрымку ўнутры краіны проста праз вакуум такіх галасоў.
  • Ё
    02.02.2026
    ., Пра цэнтрыста Бабарыку вы нешта блытаеце. Цэнтрыст у палітыцы, гэта напрыклад Мерц у Германіі, каторы клапоціца пра нацыянальную мову, размаўляе на ёй, апелюе да кансерватыўных каштоўнасцяў, моцнага войска, але не падае ва ультра правы кансерватызм, ці левы анарха-камунізм. Тыповым еўрапейскім цэнтрыстам можна назваць Пазняка ці нават Латушку, бо яны нацыянал-дэмакраты. Бабарыка ж звычайны расейскі праект (у праграме партыі Вместе ключавая эканамічная арыентацыя на ЕАЭС- садружнасць дыктатур),каторы плавае ў міжнародных і нацыянальных пытаннях, распавядаў што Беларусі патрэбныя алігархі. Бабарыку можна ахарыктызаваць, як глабаліста клептакрата, але не цэнтрыста.
  • .
    01.02.2026
    Ізноў з хворай галавы на здаровую. Мы ўжо мелі з Вамі дыскусію пра тое, хто пачаў вайну.

    І ў працы на падзел беларусаў Вашыя намеры ўжо зараз відавочныя і абазначаныя. Бабарыку вырашылі выкарыстоўваць як такі таран. Як Пазняка раней.
    З чаго кажаце "мы" ад імя ўсіх беларусаў у Беларусі? Ніхто з маіх знаёмых беларусаў не мае такія ж мутныя погляды як Піліп з каментарыяў НН. Таму кажыце толькі ад сябе і пра сябе.
  • Filipp
    01.02.2026
    ., "Ізноў з хворай галавы на здаровую. Мы ўжо мелі з Вамі дыскусію пра тое, хто пачаў вайну.
    А ў якім месцы а ТУТ казаў пра пачатак вайны? Я пракаментаваў ваш тэзіс пра кампраміс, ад якого адмовілася Ўкраіна ў сакавіку 22.
    "Бабарыку вырашылі выкарыстоўваць як такі таран"©
    Таран супраць каго/ чаго?
    Не лічу, што яго роля будзе менавіта такая, хутчэй за ўсё, ён будзе ў ролі таго апазіцыйнага "лідара", праз каго рэжым паспрабуе прымірыць беларусаў. Як кажуць "падзяляй і ўладай", рэжым скажа, што ёсць дзеве апазіцыі добрая і дрэнная, добрая гэта бабарыканцы ( і яны з такімі тэзісамі атрымаюць падтрымку знутры краіны) і дрэнная гэта Офіс і астатнія.
    Важна разумець, што рэжыму трэба зменшыць канфлікт мапазіцыйнымі беларусамі і рэжымам менавіта ўнутры краіны. Тое, што думаюць беларусы звонку, іх асабліва не турбуе, бо яны ні якай пазгозы для рэжыму не нясуць.

    "З чаго кажаце "мы" ад імя ўсіх беларусаў у Беларусі? Ніхто з маіх знаёмых беларусаў не мае такія ж мутныя погляды як Піліп з каментарыяў НН. Таму кажыце толькі ад сябе і пра сябе.
    Могу з вамі пагадзіцца, менавіта такіх поглядаў як у мяне ў людзей не шмат, большасць увогуле ўжо не цікавяцца палітыкай і жадаюць не змен рэжыма, а толькі адмену рэпрэсій. Калі большасці паабяцаюць забыць пра іх удзел у пратэстах, яны будуць гатовы ў адказ паабяцаць ніколі болей не цікавіцца тым, што там робіць рэжым.
  • .
    02.02.2026
    Не блытайце цэнтрызм на сучасным еўрапейскім палітычным полі і цэнтрызм ва ўмовах палітычнай пустэчы Беларусі. Інакш такая пазіцыя пра фантазійны "цэнтр" з амаль неіснуючых людзей.
    Тут пошук агульнага для большасці беларусаў, у тым ліку тых, што відавочна захраслі ў рускім свеце. Але зараз ужо з вектарам пра віну Расеі і рух ад яе.

    З таго, што ён працаваў у расейскім банку, не вынікае, што ён падстаўны кандыдат. Вы, мабыць, не беларус, калі разважаеце пра нашы рэаліі па ўкраінскаму шаблону. РФ не планавала наш 2020-ы год і тупа тады не ведала, што рабіць (як не ведала, напрыклад, і ў час марша Прыгожына на Маскву).

    Канспіралогія і шаблоннае мышленне - самыя просценькія. Так, часам і яны могуць трапіць у ісціну, але з разуменнем, што версія ёсць версія, а не бясспрэчная догма, якая не патрабуе праверкі.
    Можаце зараз лічыць, што я абараняю Бабарыку - калі думкі просценькія, то так будзе прасцей. І не заўважаць вышэй мае п.1 і п.1а.
  • нязгода
    02.02.2026
    ., "не планавала наш 2020", а, як заўсёды, падсоўвала сваіх кандыдатаў.
    Тым больш, што планавала свой 2022, таму, лічу, і рыхтавалася пільна кантраляваць наш 2020.
  • .
    02.02.2026
    Я ж толькі што разабраў гэты аргумент. І думка па ўкраінскаму шаблону, і адсутнасць разумення, што любой версіі патрэбны доказы. Так былі хаця б фармуліроўкі тыпа "магчыма", "імаверна".
    Навошта Вы пішыце відавочна слабы аргумент, які нічога не дадае і не абвяргае ў дыскусіі?
  • Пытанне
    01.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Кожнае слова
    01.02.2026
    Нам добра, пабалбаталі-накаментавалі і да наступнупнага артыкула.

    Для публічных асоб, здаецца, трэба ўлічваць факт рэжыму і яго прапагандыстаў, да і не толькі іх.

    Гаварыць так, каб цяжка было ўжываць у прапагандзе і дыскрэдытацыі.
  • !!!
    01.02.2026
    Чаму не публікуеце каментар, у якім я выказаў меркаванне, што Віктар Бабарыка як і іншыя бабарыканцы - прарасейскія палітыкі. Зноў вяртанне да цэнзуры тыпу 2020?
  • Чей Крым, болезный?
    01.02.2026
    Ответь хоть раз не по путинской шпаргалке.
  • Люстэрка
    01.02.2026
    Чей Крым, болезный?, Чыя Вільня?
  • М
    01.02.2026
    Люстэрка, гістарычна крывіцкая, беларуская, пасьля 1940 г., стварэньня ААН і Гэльсынкаўскіх і безьлічу іншых пагадненьняў - літоўская , дакладней летувіскі (Вільнюс).
  • Федзя
    02.02.2026
    Люстэрка, Вильнюс литовский.
  • Лапідарны геній
    01.02.2026
    Няма ніякага падзелу беларусаў. Есьць звычайная палітычнае размежаваньне. Гэта толькі Пазьняку, Лукашэнке, Бабарыку і Адзінаму Кандыдату Мілінкевічу хацелася б, каб усе былі як адзін за яго. Такое адзінства гэта прапагандысцкі фейк і толькі шкодзіць, маргіналізуе таго ж Пазьняка, бо на яго думку беларусы мусяць быць як адзін беларускамоўнымі трампістамі гамафобамі і цярпець Лукашэнку як гаранта незалежнасьці. Не будзе такога ніколі. Мы вельмі розныя. Таму і Бабарыка з байкамі пра адзінства можа ісьці лесам
  • Вось бы
    01.02.2026
    Сапраўды цікава, ці будзе ВДБ балатавацца ў КР. Не тое, каб у тым быў нейкі практычны сэнс, бо структура мала што вырашае... Але як барометр настрояў беларусаў, як метад павысіць цікавасць да палітычных працэсаў у эміграцыі -- чаму не? Была б годная інтрыга. І я цалкам дапускаю, што фракцыя Бабарыкі магла б мець поспех. Асабліва, калі прыцішыць галасы капітулянтаў кшталту Калеснікавай і Краўцова. І так, гэта быў бы добры рэстарт бабарыканцаў у палітыцы.
  • з Трамам як мадэратарам
    01.02.2026
    "Галоўнае — стварыць умовы, пры якіх беларусы самі змогуць вырашаць гэтыя і іншыя важныя для іх пытанні, што вызначаюць лёс кожнага асобна і агульны лёс беларусаў." з Трамам як мадэратарам , ў Д. Трампа шмат прафесіяналаў дыпламатаў , яны прыкладна прапануюць ,
    з Боку рэжыму:
    1) зразумелыя правела гульні
    2) вяртанне да 2020
    з Боку грамадства :
    1) легалізацыя Рэжыму на 5 год ( ў нас няма заходніх амбасадараў , а маскоўскіх імперыялістаў яны ёсць, гэта небяспека дзеля РБ)
    2) Грамадзяне не спрабуюць АКТЫЎНА зрынуць рэжым, 5 год

    Беларусь знаходзіцца паміж НАТА ( які вырабляе каля 60% сусьветнага ВУП) і Маскоўскай імперыяй ( менш за 1%) . З аслабленьнем Маскоўскай імпэрыі праз вайну ва Ўкраіне Крамлю патрэбная бясьпечная мяжа, каб пазьбегнуць прамога сутыкненьня з Захадам. У гэтай сытуацыі нейтральная-буферная Беларусь павінна стаць ключавой нейтральнай дзяржавай ў Еўропе , якая гарантуе стабільнасьць і пакой усім суседзям. 3 Прыклады з гісторыі : У 1955 годзе Захад і Бальшавіцкая імпэрыя падпісалі Аўстрыйскую Дамову, праз якую Аўстрыі: «была нададзеная незалежнасьць і адбылося вывад усіх акупацыйных войскаў у абмен на абавязак Аўстрыі да вечнага нейтралітэту». І гэтая дамова дзейнічае нават сёньня, 40 гадоў пасьля краху бальшавіцкай імпэрыі. . Калі бальшавікі акупавалі Манголію, яны маглі яе анэксаваць і «маскоўфікаваць», як яны зрабілі з многімі іншымі дзяржавамі і народамі. Але замест гэтага яны пакінулі Манголію як буфэрную дзяржаву з Кітаем, разумеючы, што гэта для іх найлепшае рашэньне. Гэта зрабіла мяжу з Кітаем удвая карацейшай, і нават сёньня Маскоўская імпэрыя мае добрыя дачыненьні з Манголіяй. Іншы прыклад, Ўругвай,быў створаны ў XIX стагодзьдзі як буфэрная дзяржава паміж Аргентынай і Бразыліяй, у ХХ стагодзьдзі замацаваў сваю ролю нейтральнага пасярэдніка, што дазволіла яму пазьбегнуць рэгіянальных войнаў і ўмацаваць дэмакратыю ды сацыяльную сыстэму. Усе гэтыя прыклады паказваюць, што нейтралітэт РБ — гэта не слабасць, а адзіная лагічная Стратэгія ў нашай геаграфічнай рэчаіснасці . Беларусь можа зрабіцца Аўстрыяй - Ўругваем Усходняй Эўропы. І у практычнай лёгіцы Трампа, які вядомы сваімі міравымі дамовамі і кампрамісамі, гэта адзіны шлях, дзе ўсе бакі перамагаюць, Захад і Маскоўская імпэрыя атрымліваюць: стабільную — бясьпечную, ПАКОЙНУЮ мяжу, а мы беларусы — нацыянальную дзяржаву , свабоду, дэмакратыю, і дабрабыт.
  • Зянон Пазьняк ў напрамку нацыянальнага кампрамісу
    01.02.2026
    Беларусі палітычны майнстрым рухаецца ў напрамку нацыянальнага кампрамісу, што добрая навіна дзеля усіх нас хто любіць Беларусь
    "Апошнім часам (з 2020 года па сёньняшні дзень) антыбеларуская пазыцыя Нямеччыны (Эўразьвязу) выяўляецца шляхам накладаньня шырокіх эканамічных санкцыяў на Беларусь, блакіроўкай чыгуначнага і паветранага транспарту, абмежаваньнем магчымасьці кантактаў для беларусаў з Эўропай і інш. Усё гэта робіцца пад выглядам барацьбы супраць дыктатуры Лукашэнкі і супраць ягонай палітыкі падтрымкі Пуціна і расейскай агрэсіі.

    (Далей гістарычная і паліталагічная даведка. ➡️ Эканамічныя санкцыі і эканамічная блакада прыводзяць да ўпадку дзяржавы і да абніжэньня ўзроўню жыцьця насельніцтва, але не зьнішчаюць дыктатуру. Наадварот, робяць яе больш жорсткай і антынароднай.)

    ➡️Вынікам эканамічных эўра-санкцыяў і транспартна-камунікацыйнай блакады Беларусі сталася тое, што рэжымная эканоміка Беларусі і гандаль ➡️цалкам пайшлі пад pасею (➡️бо шлях на Захад быў зачынены). Больш таго, за некалькі гадоў санкцыйнага эканамічнага зьдзеку масы беларусаў, бачачы адмоўную рэальнасьць з Эўропы і пад уплывам прапаганды, пакінулі надзею на дэмакратычную Эўропу і пераарыентаваліся на pасею.
    -
    Зянон Пазьняк
  • Пеця
    01.02.2026
    Зянон Пазьняк ў напрамку нацыянальнага кампрамісу, ЧАМУ Пазьняк (ужо больш за 30 гадоў) нiколi не ставiць пытанне ўлады, а ўвесь час пiлiкае толькi пра тое, што беларусы павiнны чакаць чакаць чакаць i чакаць i цярпець Лукашэнку? хто Пазьняком верхаводзiць?
  • М
    01.02.2026
    Зянон Пазьняк ў напрамку нацыянальнага кампрамісу,
    Таварыш Варкута, да цябе зноўку два пытаньні:
    1. Калі ты сходзіш у музэй СВО у Гомелі
    2. Нашто Лука Белтрансгаз аддаў маскалям.
  • Пазьняк, Змагары ці Лукашэнка за нас павіны ў хаце роднай мовай размаўляць?
    01.02.2026
    Пеця, пра што размова спадар? які пераход улады ў сённяшняй РБ (ў афра- азіі) ? ў гэтым годзе 8% Беларусаў пажадалі навучацца на дэмакратычнай, эўрапейскай Беларускай мове, ХТО Пазьняк, Змагары ці Лукашэнка за нас павіны ў хаце роднай мовай размаўляць, а мы на капе з півам будзім цояў і лайно на асфальце глядзець ? Цікава а нашы расейскамоўныя марылі пра балі , і францускія булкі, вы не ведалі што маскоўскай імперскай мовай & культурай прыходзіць ГУЛАГ, Курапаты, ахранака-НКВД, і г.д.? пачынайце ў хаце на роднай мове размаўляць ці будзім далей за Шклоўскім Маісеям хадзіць па пустэчы ? Tой 40 гадаў вадзіў габрэяў, сёння мы жывём даўжэй, Сашка & яго рэжым будзе нас 80 год вадзіць, пакуль Беларусізацыя (дэкаланізацыя) не пачнецца знізу . Колькі яшчэ трэба каб пакінуць ў мінулым наш стакгольмскі (маскоўскі) сіндром - 20-40 год?
  • паслаблі РБ праз ізаляцыю і санкцыі
    01.02.2026
    М, " Калі ты сходзіш у музэй СВО у Гомел"

    Па сьвінарням не хаджу, там ФСБ да пушкін з цоям . Гэта маскоўская (ардынская юрта як пісаў К. Маркс) хата — цалкам злачынная кодла ў Беларусі. Вы неверагодныя паслаблі РБ праз ізаляцыю і санкцыі, на столкі што нашаму дыктатару цяжка рак імперыі стрымліваць сёння.
    Ў 2020 РБ практычна апынулася ў ЭЗ аблозе. Не якіх рэсурсаў ў РБ на супраціў маскоўскай імперскай навале не было. Мы ахвяры а не саўдзельнікі (Беларускія войскі не удзельнічалі ў вайне ніколі ) хопіць лухту ЭЗ левацкаю -імперска маскоўскую прасоўваць. Як ж нас стаміла драпежная імерыя, Трамп ціскі мацней, трэба зачыняць пражэт хана джучы, як ў 1991 толькі да межаў масковіі 14с. Як ж нас стаміла ваша драпежная імерыя, Трамп ціскі нафту мацней, трэба зачыняць пражэт хана джучы, як ў 1991 толькі да межаў масковіі 14с.
  • ціснуць імперыялісты , цяжкая справа змагацца з драпежнікамі.
    01.02.2026
    М,

    A Нашто Укр. падаравала Бахмут маскалям?

    адказ: ціснуць імперыялісты , цяжкая справа змагацца з драпежнікамі. Таму няма нам трэба спыняць сваркі і грамадзянскую вайну, трэба аб'яднацца вакол НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РБ, тактычны хаўрус. З дапамогай Трампа . Мае прыклады паказваюць, што нейтралітэт РБ — гэта не слабасць, а адзіная лагічная cтратэгія ў нашай геаграфічнай рэчаіснасці . Беларусь можа зрабіцца Аўстрыяй - Ўругваем Усходняй Эўропы. І у практычнай лёгіцы Трампа, які вядомы сваімі міравымі дамовамі і кампрамісамі, гэта адзіны шлях, дзе ўсе бакі перамагаюць
  • М
    01.02.2026
    паслаблі РБ праз ізаляцыю і санкцыі, як ты інструмант рускай палітыкі (рускага палітыка Лукашэнку) адарвеш ад Расіі?
  • яны ворагі, Як Тіта з cталіным былі
    01.02.2026
    М, "рускага" палітыка Лукашэнку"
    1) не "рускага" , а расейскага ці маскоўскага (акадэмічна мангола- балгарскага ) . на рускай - статут і канцылярыя ВКЛ працавала, ліпка і Уніяты моліцца на рускай (старабеларуская)
    2) імперскія & ЭЗ ружава- лавецкіх поні прапаганда, яны ворагі. Як Тіта з cталіным былі. Няма ў дыктатараў сяброў - братоў ёсць толькі інтарэсы. Там дзе гандаль там і палітыка. Сёння ў Беларусі палітычны майнстрым цалкам рухаецца ў напрамку нацыянальнага кампрамісу, што добрая навіна дзеля усіх нас хто любіць Беларусь (ВКЛ). Ты ў меншасці , 4-10% не больш
  • М
    01.02.2026
    яны ворагі, Як Тіта з cталіным былі, Ціта арганізаваў супраціў жыхароў Югаславіі да нямецкай агрэсіі, ён ня быў маскоўскім стаўленікам і не закрываў сэрба-харвацкія школы і адкрываў маскоўскія. Лукашэнку паставілі на царства пасьля яго візыту ў Дзярж.думу ў 1993 годзе.

    Рускі ў значэньне рюзкі (менавіта такі тэрмін ужывае Пазьняк і Зяленскі - Вже тривалий час президент України Володимир Зеленський часто вживає слово «руські» на означення росіян, говорячи про населення Росії). Зразумела, што Расія ці Русь - і Масковія розныя паняцьці.
  • М
    01.02.2026
    ціснуць імперыялісты , цяжкая справа змагацца з драпежнікамі., Зянон Пазьняк супраць нэўтралітэту. Ён за НАТО, БЧС і супрацу з Эўразьвязам.
  • Дзедa вовy знясуць галодныя і незадаволеныя тувінцы , татары, калмыкі
    02.02.2026
    М, я кажу тут пра сёння. Пазьняк кажа пра будучыню + гэта метафізіка , я некалі не казаў тут што я супраць НАТА ў будучым, калі арда зусім пасыплецца
    "ЗША прапанавалі Індыі замяніць расійскую нафту на венесуэльскую"
    Трамп працуе на нашу агульную справу і гэта цудоўна ! справу Р. Рэйгана , уралс ужо $ 22 . Дзед вова наступны, як і ў імперыі Романовых ў 20:м стагоддзі, kali не ў 1905 так ў 1917 знясуць яго галодныя і незадаволеныя тувінцы , татары, калмыкі і г.д.
  • Пытанне
    01.02.2026
    Яшчэ раз пытаюся, якое права маеце, каб выдаляць каментар з пытаннем аб стаўленні ВБ да Расіі і русского мира?

    [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • 12у
    01.02.2026
    Цынічны, подлы ... Які на пытанне чый Крым смяецца
  • факт
    01.02.2026
    Можаце плакаць і рабіць нейкія невероятные спробы ўсё перакруціць на 180, але ПАЗНЯК ЧАРГОВЫ РАЗ МЕЎ РАЦЫЮ ПРА ПРАРАСЕЙСКАСЦЬ БАБАРЫКІ, як і пра саму Расію, яшчэ ў 1990я.
  • ага
    01.02.2026
    факт , это до поездки в Ленинград за диссертацией или после?
  • 3% у міня
    01.02.2026
    Сматру цэлую кнігу гарэмыкі напісалі в каментарыях Віктару чытаць. Ну да, ево забралі сразу в Германію і бумагі ўжэ навернае палучыл. А гарэмыкі мыкаюцца па Літве і Польшэ с прасрочэнамі паспартамі. А із США, ваапшчэ прамой дзепорт дамой. Жызнь стала лучшэ, езжайце в Аман.
  • Падтрымліваю
    01.02.2026
    Бабарыка разумны. Ён сапраўды хоча зрабіць Беларусь цывілізаванай краінай. Трэба падтрымліваць такія намаганні!
  • Назіральнік
    01.02.2026
    Цікава назіраць, як кампашка каментатараў, якая раней натоўпам накідвалася на Пазьняка за яго крытыку прарасейскай палітыкі Бабарыкі, і ярасна абараняла Бабарыку, сёння такім жа натоўпам лае на ...Бабарыку. Ну і на Пазьняка як заўсёды (хаця ў артыкуле няма нічога пра Пазьняка).
  • Чон
    01.02.2026
    чаму ён зау́сёды сьмяецца
  • Ответка
    02.02.2026
    Чон, потому, что смех без причины, признак...
  • язь
    02.02.2026
    Чон, тебе то что?
  • АзЪ
    02.02.2026
    язь, Всё!
  • Боб
    02.02.2026
    Ваш сын в заложниках, господин Бабарико. Лучше выкупите его, а не отрабатывайте условия сделки с режимом.
  • Увы
    02.02.2026
    Боб, слушая его, начинаешь понимать, что некоторые люди по жизни "инкоммуникадо"...
  • Он самоназначенец
    03.02.2026
    Бабарико не политик, потому что он никого не представляет. За ним нет ни партии, ни движения. Он самоназначенец.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць