Ад рэдакцыі1010

5+ спосабаў падтрымаць і падзякаваць «Нашай Ніве», каб разам мы змаглі больш

«Наша Ніва» — бастыён беларушчыны. Нам, як і іншым СМІ ў выгнанні, немагчыма без падтрымкі. Мы сабралі для вас 5+ спосабаў, як вы можаце дапамагчы рабіць больш. 

Ілюстрацыйны здымак згенераваны нейрасеткай Glif App

Данаты любым зручным для вас спосабам

Збор праз Патрэон бяспечны. Ніхто не бачыць, на што вы ахвяруеце. Бачны толькі ваш плацеж на Патрэон, а мы атрымліваем пасля грошы ад гэтай платформы.

Каб пачаць падтрымліваць нас праз Patreon — пераходзьце па спасылцы

Таксама вы можаце падтрымаць нас праз PayPal або праз Buy Me a Coffee

Без камісій, рэгістрацыі і абавязкаў

Калі вы жывеце за мяжой і для вас гэта бяспечна — вы можаце пералічыць любую суму на наш адмысловы рахунак, прызначаны для атрымання ахвяраванняў. 

Гэты спосаб зручны тым, што вам не патрэбная дадатковая рэгістрацыя ў нейкім сэрвісе, а «Наша Ніва» атрымае ўсю суму ахвяравання. 

Вось нашыя рэквізіты з адмысловым рахункам для ахвяраванняў:

Атрымальнік: VSI Nasha Niva Fund
Адрас: Liejyklos str. 3, 01144 Vilnius, Lithuania
Код арганізацыі: 305965367 (аналаг нашага УНП)
Банк: «Swedbank», AB
Адрас банка: Konstitucijos pr. 20A, 03502 Vilnius, Lithuania
SWIFT: HABALT22
Нумар рахунка: LT667300010173374437

Пры данаце на суму да 1500 еўра — дастаткова ўвесці слова «Donation» у поле «прызначэнне плацяжу». Калі вы гатовыя заданаціць больш за 1500 еўра, то спатрэбіцца скласці дамову. 

Сярод іншага вы можаце зрабіць данат у крыптавалюце:

TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

А можаце падтрымаць проста праз рэдактараў і журналістаў, якіх вы ведаеце асабіста.

На будучыню для тых, хто ў Польшчы або Літве

Калі вы працуеце ў Польшчы або Літве, то ў вас ёсць магчымасць падтрымаць «Нашу Ніву» падчас падачы абавязковай падатковай дэкларацыі за мінулы год. Гэта цалкам бясплатны для вас спосаб, бо ахвяраванні ідуць ад ужо аплачанай вашым працадаўцам сумы. 

Па выніках збору ахвяраванняў за 2024 год «Наша Ніва» атрымала больш за 15 тысяч еўра ад беларусаў, якія працуюць у Літве. Не варта думаць, што гэтыя 1,2% — дробязі. Як бачыце, менавіта з такіх «дробязяў» мы атрымалі больш за 15 000 еўра, прычым вы пры гэтым не патрацілі ні цэнта, бо калі чалавек не выбірае, куды ахвяраваць 1,2% для Літвы або 1,5% для Польшчы, гэтыя грошы атрымлівае літоўская або польская дзяржава.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Але больш за ўсё нас натхняе той факт, што менавіта «Наша Ніва» стала чэмпіёнам па адлічэннях ад падаходнага падатку сярод беларускіх арганізацый, зарэгістраваных у Літве.

Падаваць падатковыя дэкларацыі ў гэтых краінах трэба з 1 сакавіка да 1 мая, таму не забывайцеся пра «Нашу Ніву», а мы абавязкова нагадаем пра сябе, размясціўшы падрабязную інструкцыю.

Замаўляйце рэкламу ў «Нашай Ніве»

Для тых, хто мае бізнес за мяжой, «Наша Ніва» прапануе заказаць рэкламу ў нас. Падрабязней азнаёміцца з нашымі рэкламнымі магчымасцямі можна па спасылцы

Падтрымка «Нашай Нівы» — гэта ваш адказ ворагам беларушчыны.

Каментары10

  • Чытач
    25.03.2025
    Чытач, аб чым і гаворка.
  • Derek
    31.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Не, не чулі
    31.03.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць