Архіў

Каля аптэкі на Францішканскай

№ 45 (202), 8 — 13 лістапада 2000 г.


 

Зьміцер Бартосік

Каля аптэкі на Францішканскай

 

Неяк сябра папрасіў звазіць яго на Сьвятую гару. Маўляў, як жыць у Беларусі і не пабываць на самай высокай кропцы. Я з радасьцю пагадзіўся. Мы ехалі па праспэкце Дзяржынскага, праз горад Дзяржынск. І прыехалі на гару Дзяржынскую. «Ды ён што, нарадзіўся тут, ці што?» — абураўся недасьведчаны сябра. Я пацьвердзіў гэты сумны факт. «Божа! — усклікнуў прыяцель. — Якое шчасьце, што тут хоць Берыя не нарадзіўся! Калі ўжо скончыцца гэты ідыятызм!» Калісьці і мне здавалася, што гэты ідыятызм скончыцца вельмі хутка.

Памятаю, як у часы перабудовы вярталі першай савецкай вуліцы яе спрадвечную назву. Гонар выпаў вуліцы Мэтрастроеўцаў у Маскве, колішняй Астожанцы. Гэта быў год восемдзесят сёмы. Яшчэ на геаграфічных мапах працягвалі сваё сумнае жыцьцё ня толькі Горкі з Куйбышавам, але і Ўсьцінаў з Брэжневам. Але тая невялічкая маскоўская вуліца Астожанка сваёю ўваскрошанаю назвай сталася нібы перадвесьніцай вялікіх і незваротных пераменаў. Празь некалькі гадоў у Расеі, і ня толькі ў ёй, пачалася сапраўдная тапанімічная рэвалюцыя. Старажытныя гарады ўзгадвалі свае сапраўдныя назовы, бясконцыя акцябарскія ды дзяржынскія вуліцы з радасьцю й азартам скідвалі зь сябе штучныя шыльды і зноў, нібы й не было гэтай эпохі, станавіліся Пакроўкамі ды Раждзесьцьвенкамі.

Гэтую эпоху я засьпеў у Ніжнім Ноўгарадзе, які яшчэ ўчора быў горадам Горкім. Якое тады панавала акрыленьне сярод гараджанаў! Мы ўсе наноў станавіліся ніжагародцамі.

Пасьля падзеньня Ленінграду тапанімічная рэвалюцыя пакацілася з новымі тэмпамі па ўсёй Расеі. І, як любая расейская рэвалюцыя, прыняла характар абвальны й бескампрамісны. Здавалася, пераймяноўвалася ўсё, што можна было перайменаваць. З асаблівым імпэтам гэта рабілі ў маскоўскім мэтро. Мяне да гэтае пары працінае, калі дыктарка падземкі ласкава аб’яўляе “Наступная станцыя “Лубянка”. Бедныя госьці расейскай сталіцы нямала напакутаваліся ў той час, дарэмна чакаючы сваіх станцыяў “Плошча Сьвярдлова”, “Лермантаўская” ці “Праспэкт Маркса”, і праяжджалі міма “Тэатральнай”, “Красных варотаў” і “Ахотнага раду”. У вялікіх гарадах усьлед за сталіцамі вуліцы мяняліся па дзясятку за дзень — што ўносіла блытаніну ў працу пошты і ў неакрэплыя постсавецкія мазгі. Мяне вельмі весяліў адзін чытацкі водгук на вяртаньне вуліцы Фігнэр яе назвы Варварская. Савецкі чалавек прачытаў назву як Варварская. У той час я сышоўся ў спрэчцы з родным бацькам, які выступіў на абарону сваёй вуліцы Калініна, былой Засімаўскай, што ў добрай сотні іншых валагодзкіх вуліц таксама чакала свайго зорнага часу. “Вы ж горш за бальшавікоў са сваім дурным жаданьнем памяняць усё адным махам. Якая мне розьніца, вернецца Засімаўская заўтра, праз год ці ніколі. Галоўнае, каб мой ліст прыйшоў у мой дом своечасова”.

Сёньня тая далёкая спрэчка выразна сьведчыць на маю карысьць. Расейскія гарады пазбавіліся некалі абавязковых бясконцых вуліцаў Леніна, Дзяржынскага, Сьвярдлова. І сёньняшнім маленькім самарцам ды іжэўцам іх беларускія аднагодкі могуць адно пазайздросьціць.

Беларусь тая рэвалюцыя абмінула. Зараз можна толькі ўяўляць, якія маглі б быць яе наступствы. Мы жылі б у цалкам іншых па духу гарадах і мяняліся самі, гаворачы, на першы погляд, самыя звычайныя фразы. Напрыклад, таксісту: “Шэф. Зараз едзем на Дамініканскую, але на Валоцкай прыпыніся”. Ці прызначаючы спатканьне: “Чакаю цябе, родная, каля аптэкі на Францішканскай”. А адно чытаньне навюткіх шыльдаў ператваралася б па першым часе ў гістарычнае чытво. Фэліцыянаўская, Зборавая, Койданаўская. І як у такой аблямоўцы не адчуць сябе самога гістарычнай асобай?


Каментары

Цяпер чытаюць

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем3

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Ружанскім палацам адкрыліся невядомыя раней сутарэнні — яны вытрымалі пажары і цяжкую будаўнічую тэхніку

Аперацыя па змяншэнні грудзей стала самай папулярнай сярод мужчын ЗША1

Памёр папулярны блогер па нерухомасці, які меў больш за 100 тысяч падпісчыкаў3

На фронце загінуў журналіст Ленты.ру, які даслужыўся да лейтэнанта і камандаваў узводам4

У Кацярыны Ваданосавай новая бяда — цяжкая хвароба маці1

У Еўропе ўзмацняюцца супярэчнасці паміж Мерцам і Макронам3

У Турцыі разбіўся самалёт з начальнікам Генштаба Лівіі на борце

У Сапоцкіне пачалі рамонт мясцовага касцёла пасля пажару

На Чарнобыльскай АЭС папярэдзілі, што абарончы саркафаг можа не вытрымаць новага расійскага ўдару2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем3

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць