БЕЛ Ł РУС

Ліцэісты здалі на 9 балаў

24.06.2005 / 13:0

Nashaniva.com

Вучні Беларускага ліцэю здалі іспыты. За дзяржаўныя экстэрнаты другакурсьнікі маюць сярэдні бал 8,15, чацьверакурсьнікі — 9. Адзнакі за ўласна ліцэйскія іспыты ніжэйшыя на 0,5 бала. «У нас патрабаваньні больш строгія», — тлумачыць Лявон Баршчэўскі. Сярод найлепшых ён назваў Зьмітра Раманцова, Дзяніса Шчэрбу, Яну Садоўскую, Паліну Прысмакову. Ліцэйскія іспыты здавалі ўсе выпускнікі. Ніхто не сышоў у іншыя ліцэі й гімназіі.

Вучыцца ў ліцэі пажадалі й новыя вучні. З 39 прэтэндэнтаў выбралі 23: у сёньняшніх умовах бракуе месцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула