БЕЛ Ł РУС

Яўген Ціхановіч

8.07.2005 / 13:0

Nashaniva.com

Пайшоў з жыцьця найстарэйшы мастак Беларусі — Яўген Ціхановіч.

Ён пражыў доўгае жыцьцё — 94 гады і быў апошнім прадстаўніком мастакоўскае дынастыі Ціхановічаў, перажыўшы сына Генрыха і ўнука Яна. Ягоны старэйшы брат — славуты графік Валянцін Ціхановіч.

Ціхановічу выпала вучыцца ў мурах славутага Віцебскага мастацкага тэхнікуму, настаўнікамі і калегамі былі клясыкі эўрапейскага мастацтва. Нехта стаў ахвярай сталіншчыны, як ягоны цесьць — Уладзіслаў Галубок. Іншыя палеглі ў вайну. Шмат каго нялітасьцівы лёс раскідаў па сьвеце.

Яўген Ціхановіч браў удзел у мастацкіх выставах ажно ад 1932 г. За гэты час ім створаныя дзясяткі жывапісных палотнаў, сотні графічных работаў, ілюстрацыяў і эксьлібрысаў. Я.Ціхановіч быў і выдатным мэмуарыстам. Ён быў знаёмы з усёй палітычнай і культурнай элітаю Беларусі савецкай і часоў нямецкае акупацыі. Да канца дзён сваіх быў адданым беларускім патрыётам і працавітым творцам.

Вечная памяць.

СХ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула