БЕЛ Ł РУС

«Transparency Internatiоnal»: Беларусь у адным шэрагу з Гандурасам

28.10.2005 / 13:0

Nashaniva.com

Міжнародная арганізацыя «Transparency Internatiоnal», якая вывучае карупцыю і змагаецца зь ёй, абнародавала сваю справаздачу за гэты год.

Яе высновы несуцяшальныя для Беларусі. Адпаведны паказчык склаў сёлета для Беларусі 2,6. Краіна патрапіла ў адзін шэраг з Гандурасам, Зымбабвэ, Украінай. Праўда, паказчыкі Расеі яшчэ горшыя.

Ступень карумпаванасьці ў Беларусі расла ўсе апошнія гады. З 1998 па 2002 год адпаведныя індэксы для Беларусі вагаліся ў раёне 4-х, і краіна заставалася ў сьпісе 50-ці найменш карумпаваных краінаў сьвету. У 2004 годзе яна скацілася на 74-е месца, у 2005-м — на 107-е.

Хлопцы нажываюцца, як перад канцом?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула