БЕЛ Ł РУС

А.Мілінкевіч выказаў спачуваньні сям’і Валянціны Ганчар

4.11.2005 / 13:0

Nashaniva.com

31 кастрычніка Алесь Мілінкевіч выказаў спачуваньні родным і блізкім сям’і Віктара Ганчара ў сувязі са сьмерцю ягонай маці Валянціны Адамаўны.

У размове з жонкай зьніклага палітыка Зінаідай Ганчар Алесь Мілінкевіч паабяцаў, што ў выпадку выбраньня яго прэзыдэнтам будзе створана незалежная сьледчая камісія, якая правядзе поўнае расьсьледаваньне фактаў зьнікненьня вядомых палітыкаў у Беларусі і афіцыйна абвесьціць яго вынікі.

Пасьля таго, як у верасьні 1999 г. зьнік Віктар Ганчар, ягоная маці неаднаразова зьвярталася да кіраўніцтва краіны, але ніякага адказу на лісты не атрымала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула