БЕЛ Ł РУС

Рух на МКАД паралізаваны з-за шматлікіх аварый

5.12.2012 / 13:56

Як паведамляюць відавочцы, на Мінскай кальцавой аўтадарозе «ДТЗ на кожным кіламетры».

У сувязі з пагаршэннем умоў надвор’я ўскладнены рух па МКАД. Дзяржаўтаінспекцыя Мінска рэкамендуе ўсім кіроўцам змяніць маршрут і не ехаць па МКАД, каб не трапіць у заторы.

ДАІ пераканаўча просіць кіроўцаў па магчымасці адмовіцца ад паездак на сваіх аўтамабілях і скарыстацца паслугамі грамадскага транспарту.
Але, калі вы ўжо за рулём, будзьце вельмі ўважлівыя і асцярожныя, улічвайце хуткасны рэжым, дыстанцыю бяспекі і правілы праезду пешаходных пераходаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула