БЕЛ Ł РУС

У Брэсце і Гродне рэзка пахаладае сёння ўвечары, у цэнтры і на ўсходзе — заўтра

6.12.2012 / 15:54

СГ

Паводле прагнозу сіноптыкаў, тэмпературы апусцяцца да мінус 9—14 мароза. Трохі незвычайна, што хваля марозу гэтым разам будзе насоўвацца на Беларусь з захаду. Гэтая ноч будзе ўжо вельмі халоднай на захадзе. Наступная — у цэнтры. А ноч з суботу на нядзелю — ужо і на ўсходзе краіны.

Варта падбаць пра ўкрыццё зімовых прыпасаў, а таксама быць гатовым да галалёду на дарогах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула