БЕЛ Ł РУС

Як няўдалае пудзіла лісы стала зоркай інтэрнэту — фота

6.12.2012 / 19:57

Малады таксідэрміст з Вялікабрытаніі 26-гадовая Адэль Морзэ зрабіла няўдалае пудзіла лісы і закінула яго. Але праз год, рыхтуючыся да пераезду і разбіраючы рэчы, натыкнулася на пудзіла і вырашыла прадаць.

Дзяўчына выставіла гэты цуд на аўкцыёне eBay ўсяго за 7 фунтаў. У апісанні да яго яна адзначыла, што пудзіла было зроблена такім спецыяльна, каб ліса была больш падобнай на людзей.

Дзякуючы інтэрнэт-папулярнасці цана на яго ўвесь час расла, і ў кастрычніку пудзіла было прададзена за 330 фунтаў.

Фота пудзіла лісы трапіла ў інтрэнэт і неўзабаве яно стала зоркай, таксама аб’ектам шматлікіх фотажабаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула