БЕЛ Ł РУС

Наваполацкі мільянер Варабей перадумаў будаваць маленькі нафтаперапрацоўчы заводзік

7.12.2012 / 14:13

Nashaniva.com, інф. «Інтэрфакса»

На базе Наваполацкага завода бялкова-вітамінных канцэнтратаў будзе рэалізоўвацца зусім іншы праект.

Адзін з найбуйнейшых беларускіх прыватных нафтатрэйдэраў — кампанія «Інтэрсэрвіс» адмовілася ад будаўніцтва нафтаперапрацоўчага прадпрыемства на базе Наваполацкага завода бялкова-вітамінных канцэнтратаў (завод БВК).

«Цяпер зменена тэма інвестпраекта, новая тэма пакуль не ўзгоднена і агалосцы не падлягае, але можна сказаць, што

інвестар будзе там рэалізоўваць зусім іншы праект, ніяк не звязаны з нафтаперапрацоўкай»,
— паведамілі «Інтэрфаксу» у Наваполацкім гарвыканкама.

Паколькі рашэнне аб перадачы «Інтэрсэрвіс» завода БВК для рэалізацыі нафтаперапрацоўчага праекта было замацавана адпаведным указам прэзідэнта, зараз магчыма ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у гэты дакумент.

* * *

Заснавальнікам кампаніі «Інтэрсервіс» з’яўляцца наваполацкі бізнэсмен Мікалай Верабей.
Цалкам магчыма, што за ягонымі плячыма стаіць іншы, больш уплывовы мільянер. Бізнэс Вераб’я звязвалі з іменем уласніка «Амкадора» сенатара Аляксандра Шакуціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула