На выходных маразы ўзмоцняцца
Цэлы тыдзень будуць снегапады.
Так, у чацвер, 13 снежня, тэмпература паветра ўначы складзе 3–8 градусаў са знакам мінус, пры праясненнях слупок тэрмометра апусціцца да мінус 10–12 градусаў. Днём чакаецца ад 2 да 7 градусаў марозу. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, месцамі моцны. На дарогах магчымыя снежныя заносы.
14 снежня з інтэнсіўным ростам атмасфернага ціску ўзмоцніцца ўплыў магутнага халоднага антыцыклону, які з палярнага Урала рухаецца на цэнтральныя раёны еўрапейскай Расіі.У поле яго трапіць і надвор’е Беларусі.
Так, у пятніцу снег будзе ісці толькі месцамі. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 6 да 12 градусаў марозу, пры праясненнях чакаецца да мінус 13–16.Днём тэмпература складзе 5–10 градусаў ніжэй за нуль.
У гэтыя выходныя чакаецца дыскамфортнае халоднае надвор’е: снегу будзе мала, але ўзмоцніцца мароз. Уначы прагназуецца да 9–14 градусаў марозу, пры праясненнях да мінус 16–18 градусаў.Днём тэмпература паветра складзе 7–12 градусаў ніжэй за нуль.
У заходніх раёнах Беларусі маразы будуць слабейшыя, алеТакі тэмпературны фон на 3–8 градусаў будзе ніжэйшы за кліматычную норму для гэтых датаў снежня.з-за парывістагапаўднёва-ўсходняга ветру адчуванне холаду ўзмоцніцца.
Паводле папярэдняга прагнозу, у пачатку наступнага тыдня таксама захаваецца халоднае надвор’е.