БЕЛ Ł РУС

«Аланію» перад прыездам Брэсана добра «пачысцілі»

10.12.2012 / 15:31

Nashaniva.com

Валерый Газаеў

Прэзідэнт і галоўны трэнер расійскага футбольнага клуба «Аланія» Валерый Газаеў заявіў, што на трансфер выстаўлены восем гульцоў.

Новыя каманды для сябе будуць шукаць абаронцы Сіміон Булгару, Карлас Кардоса, Іаан Мера, паўабаронцы Шота Грыгалашвілі, Казбек Гетэра, Санжар Турсунаў, Роаанд Гігалаеў і форвард Дзмітрый Голубаў.

Як вядома, кантракт з «Аланіяй» падпісаў паўабаронца БАТЭ Рэнан Брэсан.

«Аланія» пасля 18-ці тураў займае перадапошняе, 15-е, месца ў табліцы чэмпіянату Расіі. На рахунку каманды 11 ачкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула