БЕЛ Ł РУС

За порна ў «Аднакласніках» гамяльчанцы пагражае да 4 гадоў турмы

10.12.2012 / 19:07

Праводзілася мастацтвазнаўчая экспертыза размешчаных у сацыяьнай сетцы файлаў.

У дачыненні да 23-гадовай гамяльчанкі 7 снежня распачата справа па ч. 2 арт. 343 Крымінальнага кодэкса (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт).

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, дзяўчына на інтэрнэт-рэсурсе «Аднакласнікі» зарэгістравала ўліковы запіс і з мэтай распаўсюджвання парнаграфічных матэрыялаў размясціла чатыры графічныя файлы парнаграфічнага зместу. Такім чынам гамяльчанка дала неабмежаванай колькасці карыстальнікаў інтэрнэту магчымасць прагляду порна, адзначылі ў міліцыі. Фотаздымкі ў дзяўчыны былі канфіскаваны, згодна з заключэннем мастацтвазнаўчай экспертызы, файлы з’яўляюцца парнаграфічнамі матэрыяламі.

На час следства дзяўчына адпушчана пад абавязацельства аб яўцы. Ёй пагражае пазбаўленне волі ад двух да чатырох гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула