БЕЛ Ł РУС

Рэдактарка аддзела культуры «Советской Белоруссіі»: Як я вас люблю, беларусаў

11.12.2012 / 11:8

Nashaniva.com

Журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук затэлефанаваў рэдактарцы аддзела культуры лукашэнкаўскай «Советской Белоруссіі», каб даведацца, як яна галасавала на адборы «Еўрабачання». Яна ўваходзіць у журы гэтага конкурса.
Адказваць Вікторыя Папова адмовілася, але слова за слова, і журналістка пачала смяяцца з беларускай мовы журналіста. Дурны смех выклікала ў яе слова «пытаннечка».
«Як я вас люблю, беларусаў, — працягвала яна. — Ненавіджу, ненавіджу!» — пераклініла яе, і яна павесіла слухаўку.

Абураны такой «культурай», рэпарцёр выставіў аўдыёзапіс размовы ў сацыяльных сетках. Там гэтая размова стала сапраўдным хітом.

Гутарку разабралі на мемы (афарызмы часоў інтэрнэта) і дэматыватары (сучасныя карыкатуры). Не дзіва, калі бяскрыўднае пытанне выклікае такую рэакцыю.

Урэшце самой Паповай давялося апраўдвацца, што словы ненавіджу былі накіраваныя зусім не да беларускай мовы, а да стылю працы журналіста Лукашука.
Але ж хто цяпер паверыць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула