БЕЛ Ł РУС

Графік работы бальніц і паліклінік на навагоднія святы будзе зменены

14.12.2012 / 10:4

сувязі з пераносам рабочых дзён у снежні 2012 года і студзені 2013 года зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя Беларусі.

Амбулаторна-паліклінічныя і санітарна-эпідэміялагічныя ўстановы, арганізацыі пералівання крыві, аптэкі і арганізацыі медыцынскай тэхнікі і іншыя ўстановы 22, 29 снежня будуць працаваць як звычайна, 23 і 30 снежня — па графіку выхаднога, 24 і 31 снежня — як у суботу.

Графік святочнага дня зацверджаны на 25 снежня, 1 і 7 студзеня.
У другі дзень 2013 года ўрачы ў паліклініках будуць прымаць па суботняму графіку. Пятага студзеня — звычайны рабочы дзень, на шостае студзеня вызначаны графік выхаднога.

Што датычыцца бальнічных устаноў аховы здароўя,

то 22 і 29 снежня яны будуць працаваць па графіку суботняга дня, 23 і 30 снежня — па графіку выхаднога, 24 і 31 снежня ў бальніцах будуць рабочымі днямі. Графік святочнага дня зацверджаны на 25 снежня, 1 і 7 студзеня.

Рабочым днём у бальніцах будзе 2 студзеня, 5 студзеня яны будуць працаваць па суботняму графіку, на наступны дзень прадугледжаны графік работы ў выхадны дзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула