БЕЛ Ł РУС

На прадпрыемстве «Рэчыцадрэў» здарыўся пажар

18.12.2012 / 13:10

18 снежня ў 01.11 у Рэчыцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб узгаранні трэцяй лініі сушыльнага абсталявання цэха ДСП завода ААТ «Рэчыцадрэў».

Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, надзвычайнае здарэнне адбылося на тэхналагічнай устаноўцы. Сушыльнае абсталяванне размешчана па-за вытворчым корпусам завода ДСП ААТ «Рэчыцадрэў».

Пажар лакалізаваны ў 01.52, ліквідаваны ў 02.12.
У выніку пажару агнём пашкоджана сушыльнае абсталяванне. Прычына пажару — механічнае разбурэнне вузлоў і дэталей (разбурэнне электрамуфты барабана сушылкі). Пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула