БЕЛ Ł РУС

«Калядныя» авіяквіткі ў Барселону раскупілі імгненна

18.12.2012 / 15:25

З 26 снежня "Белавія" пачынае рэгулярна лётаць у родны горад знакамітага футбольнага клуба.

Цягам апошніх 10 гадоў «Белавія» выконвала выключна чартарныя рэйсы ў Барселону ўлетку. Цяпер пачынаюць лётаць туды рэгулярна. І на першыя тры рэйсы білеты разляцеліся імгненна, распавядае намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец:

«Перад Новым годам адкрыццё рэйса, і усе рэйсы, якія вылятаюць — першы рэйс 26 снежня, другі — 29 снежня, трэці — 2 студзеня, на гэтыя рэйсы ўжо амаль не ўзяць квіткоў, поўныя самалёты».

Летаць у Барселону будзе Embraer 175. У небе пасажыры правядуць 3 гадзіны і 45 хвілін. Квіток эканом-класа ў два бакі каштуе 298 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула