Алесь Бяляцкі сустрэўся з жонкай
20 снежня жонка палітвязня Наталля Пінчук ездзіла ў калонію №2 горада Бабруйска на кароткатэрміновае спатканне.
Па словах Наталлі, спатканне доўжылася каля дзвюх гадзінаў і гэтага часу хапіла, каб паразмаўляць на розныя тэмы, збольшага пра сямейныя справы і пра сяброў.
Таксама Наталля распавяла, што Алесь выглядае і трымаецца нармальна, на здароўе не скардзіцца.
Нагадаем, праваабаронца Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года.