БЕЛ Ł РУС

Расія абвяргае Лукашэнку: пагадненне аб пастаўках 23 мільёнаў тон нафты не падпісанае

21.12.2012 / 19:17

Nashaniva.com

абноўлена

Пастаўкі будуць ажыццяўляцца зыходзячы з аб'ёму 18,5 мільёна тон нафты.

Інфармацыя пра дасягненне дамоўленасці аб пастаўках 23 мільёнаў тон расійскай нафты ў Беларусь у 2013 годзе не адпавядае рэчаіснасці.
Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе міністэрства энергетыкі Расіі.

«На сёння пагадненне не падпісанае», - гаворыцца ў заяве.

Расійскі бок прапануе паставіць у Беларусь 18,5 мільёна тон нафты.

"Пастаўкі ў першым квартале 2013 будуць ажыццяўляцца зыходзячы з прапанаванага аб'ёму», - падсумавалі ў расійскім міністэрстве.

* * *

Неўзабаве афіцыйны прэс-рэліз быў зняты з сайта ведамства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула