БЕЛ Ł РУС

Пры аднолькавым абвінавачванні прадпрымальніка пакаралі мякчэй, чым Бяляцкага

28.12.2012 / 13:33

Nashaniva.com

Мяккі судовы вырак адносна аднаго з прадпрымальнікаў у Гомелі па тым жа артыкуле, паводле якога засудзілі Алеся Бяляцкага, дэманструе выбарачнасць і перадузятасць беларускага правасуддзя.

Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на БелаПАН, індывідуальны прадпрымальнік 32-гадовы жыхар Гомеля асуджаны судом да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, без канфіскацыі маёмасці і з пазбаўленнем права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю тэрмінам на два гады.

Фактычна, прадпрымальнік пакараны так званай «хатняй хіміяй», пакараньне будзе адбываць дома.

Паводле пракуратуры Чыгуначнага раёну Гомелю, гэты прадпрымальнік з чэрвеня па кастрычнік 2011 года не заплаціў падаткі ў асабліва буйным памеры (артыкул 243 Крымінальнага кодэксу) — на суму больш чым 200 мільёнаў рублёў. Па прысудзе з прадпрымальніка спагнаны гэтыя сродкі.

Па гэтым жа артыкуле ў лістападзе 2011 года быў пакараны праваабаронца Алесь Бяляцкі,
якога засудзілі за нясплату падаткаў з сум, якія ён атрымліваў для дапамогі ахвярам рэпрэсій і праваабарончай дзейнасці. Першамайскі раённы суд Мінска пакараў Алеся 4,5 гадамі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула