БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіча затрымалі ў памежнай зоне

17.07.2007 / 19:03

Nashaniva.com

Недзе а 18‑й гадзіне ў Астраўцы быў затрыманы лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч. У аўторак ён знаходзіцца зь візытам на Гарадзеншчыне.

Недзе а 18‑й гадзіне ў Астраўцы быў затрыманы лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч.

У аўторак ён знаходзіцца зь візытам на Гарадзеншчыне, дзе зьбіраўся, у прыватнасьці, наведаць Смургоні, Астравец і Ашмяны. У Астраўцы Мілінкевіч зьбіраўся правесьці сустрэчы зь мясцовымі актывістамі. Як толькі сустрэча пачыналася, да палітыка падышлі міліцыянты, якія папрасілі прайсьці зь імі дзеля высьвятленьня абставінаў знаходжаньня Мілінкевіча ў памежнай зоне.

Праз пэўны час лідэра апазыцыі адпусьцілі без складаньня пратаколу.

Зьміцер Панкавец

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула