БЕЛ Ł РУС

Літва можа адмовіцца ад летняга часу

8.01.2013 / 10:56

Урад Літвы сабраўся высветліць, як на здароўе людзей і гаспадарчы сектар уплывае перавод стрэлак гадзіннікаў вясной і ўвосень.

На думку міністра аховы здароўя Віцяніса Повіласа Андрукайціса, уздзеянне змены часу на здароўе чалавека трэба было б даследаваць у розных узроставых групах.

Член камітэта Сейма па пытаннях аховы здароўя Віда Марыя Чыгрэене нагадвае, што парламентарыі мінулага Сейма прапаноўвалі не мяняць час, нягледзячы на ​​тое, што Літва з такім выпадку была б адзінай у ЕС.

«Відавочна, што арганізм чалавека прывыкае да пэўнага рытму; і на яго дзейнічае, калі трэба перайсці да іншага рытму. Такія перамены зусім не патрэбныя», - сказала яна.

Пасля таго, як Беларусь не перавяла ў кастрычніку стрэлкі гадзіннікаў, розніца ў часе паміж Мінскам і Вільняй зноў складае 1 гадзіну. З канца сакавіка час зноў зраўняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула