БЕЛ Ł РУС

Сярод версій пажару ў Пакроўскай царкве ў Хатлянах — падпал

8.01.2013 / 13:33

Разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару ў царкве Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Хатляны Уздзенскага раёна Мінскай вобласці — ад «чалавечага фактара да тэхнічных прычын».
Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Беларусі Уладзімір Рафальскі на прэс-канферэнцыі ў Мінску 8 студзеня.

Не выключаецца і версія падпалу, дадаў ён. Разбор па факце пажару праводзіць МНС сумесна са Следчым камітэтам.

Як паведамлялася раней, Пакроўская царква ў Хатлянах згарэла 6 студзеня, напярэдадні Раства.
Пра пажар у 3.30 паведаміла па тэлефоне мясцовая жыхарка, якая ўбачыла з акна свайго дома полымя. На ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя 14 адзінак тэхнікі і каля 30 чалавек асабовага складу Уздзенскага гарнізона МНС. Першае падраздзяленне ратавальнікаў-пажарных прыбыло да месца выкліку праз 3 хвіліны, аднак да гэтага часу дах царквы ўжо абваліўся. Драўляны будынак 1898 года пабудовы знішчаны агнём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула