БЕЛ Ł РУС

Алейнік прызначаны паслом у Вялікабрытаніі

8.01.2013 / 13:56

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Сяргея Алейнікам Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтве, пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Ранейшым паслом у Вялікабрытаніі быў Аляксандр Міхневіч, прызначаны на гэту пасаду ў жніўні 2008 г.

Сяргей Алейнік быў намеснікам міністра замежных спраў Беларусі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым пасадзе і пры Суверэнным ваенным Мальтыйскім ордэне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула