БЕЛ Ł РУС

Пакуль няясна, хто стане паслом Літвы ў Беларусі

8.01.2013 / 15:50

Пакуль незразумела, хто зойме пасаду пасла Літвы ў Беларусі. Кандыдата на гэту пасаду шукаюць, сказаў 8 студзеня міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус.

«Калі высветліцца, сапраўды паведамім. Як толькі знойдзем, усё будзе своечасова, трэба мець цярпенне», — сказаў Лінкявічус пасля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Альгірдасам Буткявічусам.

ELTA нагадвае, што пасада пасла Літвы ў Беларусі вызвалілася, калі прэзідэнт Даля Грыбаўскайце ў пачатку снежня адклікала з гэтай пасады Лінкявічуса.

Лінкявучус займаў пасаду пасла ў Беларусі з 24 ліпеня 2012 года, а ў новым урадзе стаў міністрам замежных спраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула