БЕЛ Ł РУС

Беларускія Каляды адсвяткавалі ў амерыканскім Саўт-Рыверы + фота

9.01.2013 / 10:58

ЯЗ

Удзельнікі куцці за сталамі.

Выгляд царквы перад пачаткам урачыстай стужбы.

Царкоўны хор з кіраўнікамі яго, Валянцінам і Таццянай Дзямешчыкамі (першы справа і першая злева).

Беларуская царква св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы. Будынак узведзены ў 1972 г.

Каляды адсвяткавалі ў амерыканскім Саўт-Рыверы, што ў Нью-Джэрсі.
Гарадок, дарэчы, пакрысе аднаўляецца ад наступстваў урагана Сэндзі, што пашкодзіў некалькі дзясяткаў дамоў.

Царкву св. Еўфрасінні Полацкай упрыгожылі кветкамі, паставілі ялінку. Напярэдадні свята, пасля вячэрні, у залі Беларуска-амерыканскага грамадскага цэнтра адбылася супольная традыцыйная куцця.

Айцец Міхаіл прачытаў малітву, людзі падсілкаваліся смачнай поснай ежай са шклянкай віна. Царкоўны хор праспяваў калядкі, адну амерыканскую і некалькі беларускіх.

У Дзень Хрыстовага Нараджэння багаслужба прайшла ўрачыста пры напоўненай вернікамі святыні. Дзень быў пагодны, сонечны. Людзі абменьваліся падарункамі, святочнымі і навагоднімі пажаданнямі, весткамі пра жыццё сваякоў у Беларусі.

* * *

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула