БЕЛ Ł РУС

Магутны снегапад у Ерусаліме: нават зачыніліся школы — фота

10.01.2013 / 16:15

Прэзідэнт Шымон Перэс лепіць снегавіка.

Мячэць «Купал Скалы» на Храмавай гары.

Сцяна Плачу.

На вуліцах Ерусаліма

Будынак Рускай царквы.

З-за наймагутнейшага з 1992 года снегападу ў Ерусаліме гарадскія ўлады ў чацвер, 10 студзеня, зачынілі школы і дзіцячыя сады.
Паліцыя перакрыла дарогу, якая злучае горад з Тэль-Авівам, піша The Jerusalem Post.
Таўшчыня снежнага кліма ў цэнтры горада дасягае 20 сантыметраў, у некаторых раёнах снегу яшчэ больш.
Грамадскі транспарт працуе з перабоямі, а шматлікія прыватныя аўтамабілі затрымаліся на дарогах. Гарадскія ўлады рэкамендавалі жыхарам Ерусаліма не выходзіць з дому і не сядаць за руль, перадае Reuters.

Акрамя таго, з-за снегападу школы былі зачыненыя на Галанскіх вышынях, у Галілеі і горадзе Сафет, а таксама на тэрыторыі Палесцінскай аўтаноміі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула