БЕЛ Ł РУС

Два суіцыды здзейснены ў Маскоўскім раёне Мінска

11.01.2013 / 10:58

Сталічнае ўпраўленне Следчага камітэта праводзіць праверкі па двух фактах суіцыду ў Маскоўскім раёне Мінска,
паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Абодва самагубствы былі здзейснены 10 студзеня. З акна 7-га паверха аднаго з дамоў на вуліцы Рафіева выкінуўся мужчына 1960 года нараджэння, а з акна 6-га паверха дома на праспекце імя газеты «Праўда» — жанчына 1962 года нараджэння. У абодвух выпадках людзі памерлі на месцы здарэння.

Прычыны суіцыдаў устанаўліваюцца, праводзяцца праверкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула