БЕЛ Ł РУС

З-за нічыйнага пакета міліцыя ачапіла тэрыторыю каля сталічнага ГУМа

12.01.2013 / 16:44

У пакеце знайшлі смецце.

З-за нічыйнага пакета, знойдзенага раніцай 12 студзеня каля сталічнага ГУМа, міліцыяй была ачэплена прылеглая тэрыторыя ў цэнтры Мінска.

У прыватнасці, паведамляюць відавочцы,

прыкладна ў 10.30 былі перакрытыя для пешаходаў частка праспекта Незалежнасці з боку будынка ГУМа, у тым ліку ўваход у магазін, і бліжэйшы падземны пераход.

Спецыялісты высвятлялі, ці няма ў пакінутым невядомымі каля аднаго з найбуйнейшых універмагаў сталіцы пластыкавым пакеце выбуховай прылады.

Як паведамілі ва УУС Мінгарвыканкама,

у пакеце было знойдзена смецце.
Тэрыторыя была ачэплена не больш як на 10 хвілін, паведамілі ў сталічнай міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула