БЕЛ Ł РУС

Сёння пачынаецца суд над былым намеснікам міністра ўнутраных спраў Яўгенам Полуднем

14.01.2013 / 09:17

Судовы працэс над былым намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі Яўгенам Полуднем пачынаецца 14 студзеня.

Слуханні будуць праходзіць у закрытым рэжыме. Справу разглядае Ваенная калегія Вярхоўнага суда. Суд адбудзецца ў памяшканні Беларускага ваеннага суда.

Нагадаем, Яўген Полудзень абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай, перавышэнні ўлады і атрыманні хабару. Дзеянні былога намесніка кіраўніка МУС кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), чч. 2 і 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча) і ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула