БЕЛ Ł РУС

Выйшаў чарговы нумар «Запісаў БІНІМ»

16.01.2013 / 12:03

Nashaniva.com

Выйшаў чарговы нумар альманаха-штогодніка «Запісы БІНІМ».

Гэты нумар літаратурны. У ім друкуюцца артыкул Макса Шчура «Адзін лёс і «дзве» літаратуры» пра Міхася Кавыля, Ціхан Чарнякевіч аналізуе ліставанне Антона Адамовіча і Міхася Кавыля; Лявон Юрэвіч падрыхтаваў да друку артыкулы дзеяча БНР Тамаша Грыба.

Друкуюцца таксама артыкулы пра Юрку Віцьбіча, Уладзіміра Сядуру, артыкул кампазітара Алеся Карповіча, пераклад гогалеўскага «Рэвізора» Антонам Адамовічам, які той зрабіў у гады нямецкай акупацыі.

Артыкулы: Норберта Рандава «Багдановіч па-нямецку (бібліяграфія)», «Максім Багдановіч на старонках газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» ды інш.

***

Ад рэдакцыі

***

Дзе:: «Кніжны салон» (Мінск, Калініна, 5), Кнігарня «Логвінаў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а), knihi.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула