БЕЛ Ł РУС

Пры праясненнях на Віцебшчыне да мінус 22: прагноз надвор'я на нядзелю

19.01.2013 / 12:53

Ноччу ў паўднёвых і цэнтральных раёнах, а днём — у многіх раёнах краіны будзе ісці снег. Ноччу па паўднёвым усходзе — мокры снег, месцамі галалёд.
На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-ўсходні, паўночны слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11–17 градусаў марозу, па поўначы пры праясненнях — да мінус 20–22 градусаў.

Днём чакаецца ад 8 да 14 градусаў са знакам мінус.
Па паўднёвым усходзе Беларусі ўначы тэмпература будзе мінус 6–10 градусаў, днём — 2–7 градусаў ніжэй за нуль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула