У Кітаі адрэдагавалі апошні фільм пра Бонда
У Кітаі ў кінапракат выходзіць версія фільма «Скайфол», пакроеная цэнзарскімі нажніцамі.
З фільма былі выдаленыя сцэны, якія ўскосна крытыкуюць улады Кітая, а таксама могуць здацца кітайцам крыўднымі.
Так, з фільма прыбралі сцэну, у якой французскі кілер, рыхтуючыся да замаху ў шанхайскім хмарачосе, расстрэльвае каля ліфта
Дыялог Джэймса Бонда і дзяўчыны Севярын таксама падпаў пад цэнзуру: у перакладзе няма згадкі пра тое, што ў Кітаі яе прымушалі займацца прастытуцыяй.
У іншым эпізодзе падобным чынам былі адрэдагаваныя словы антаганіста Бонда Рауля Сільвы (Хаўер Бардэм), калі той згадвае пра катаванні ў кітайскай контрразведцы пасля таго, як брытанскія шпіёны перадалі яго ўладам Паднябеснай.
Улады Кітая перыядычна цэнзуруюць замежныя фільмы.