Швецыя прыняла рашэнне аб дэпартацыі Вольгі Класкоўскай
Улады Швецыі адмовілі беларусцы Вользе Класкоўскай ў атрыманні віду на жыхарства і прынялі рашэнне аб яе дэпартацыі без права абскарджвання.
30-гадовая Вольга Класкоўская выехала з Беларусі ў Польшчу ў 2004 годзе, сцвярджаючы, што ў Беларусі ёй пагражала небяспека. Потым у жніўні 2010 г. перабралася ў Швецыю. На нейкі час яна была вярнулася ў Беларусь, але неўзабаве зноў выехала.
Да ад'езду яна нядоўгі час працавала журналісткай у «Народнай волі». Яна скарыстоўвала гэты факт, каб атрымаць прытулак.
У Швецыі яна выйшла замуж і нарадзіла дзіця, але тым не менш улады па запыце аб відзе на жыхарства дзеля ўз'яднання сям'і прынялі рашэнне не на яе карысць.