БЕЛ Ł РУС

Чатыры краіны Афрыкі атрымалі свабодны доступ на рынак ЕС

21.01.2013 / 16:18

Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

Чатыры краіны паўднёва-ўсходняй Афрыкі — Мадагаскар, Маўрыкій, Сейшэлы і Зімбабвэ — атрымалі свабодны ад тарыфаў і квот доступ на рынак ЕС.

Гэта прадугледжана адпаведным пагадненнем аб эканамічным супрацоўніцтве з гэтым рэгіёнам Афрыкі. Гаворка ідзе, пераважна, пра іх экспарт у ЕС кавы, цукровага трыснягу і тытуню.

У сваю чаргу ЕС на працягу 15 гадоў атрымае свабодны доступ для экспарту на рынкі паўднёва-ўсходняй Афрыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула