БЕЛ Ł РУС

Чацвёра ратавальнікаў пацярпелі ад выбуху ў Гомельскім раёне

25.01.2013 / 12:01

Загарэўся нежылы дом, у ім былі ёмістасці з гаруча-змазачнымі матэрыяламі.

Чацвёра супрацоўнікаў МНС пацярпелі 24 студзеня пры тушэнні пажару ў нежылым доме ў вёсцы Клімаўка Гомельскага раёна.

Як паведамілі БелаПАН у Гомельскім абласным упраўленні МНС, ратавальнікаў не папярэдзілі, што ў падсобным памяшканні дома былі ёмістасці з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, і пры ліквідацыі пажару здарыўся выбух.

Ратавальнікі атрымалі апёкі твару 1—3-й ступені, ім аказана медыцынская дапамога, шпіталізацыя не спатрэбілася. Металічную бочку, што знаходзілася ў доме, адкінула выбуховай хваляй на 100 метраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула