БЕЛ Ł РУС

У Іране зрабілі машыну для адсякання рук

29.01.2013 / 9:48

Іран прадставіў публіцы машыну для адсякання рук, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Такая мера пакарання выкарыстоўваецца ў дачыненні да злодзеяў. Новая прылада была прадэманстраваная на адным з асуджаных за крадзеж. Ампутацыя прайшла публічна на адной з плошчаў горада Шыраза, вінаватаму адсеклі пальцы правай рукі.

Таксама ў адпаведнасці з прысудам мужчына атрымаў тры гады турмы і 99 удараў бізуном за ўдзел у «амаральных адносінах». Пракурор Шыраза паведаміў, што ў найбліжэйшы час будуць прыведзеныя ў выкананне прысуды і іншым зняволеным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула