БЕЛ Ł РУС

Кіроўцу «Поршэ Каена» з-пад варты не выпусцілі, пачынаецца суд

29.01.2013 / 10:17

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да кіроўцы «Поршэ Каена», які задавіў 13 лістапада 2012 г. каля 19 гадзіны трэцякласніка каля мінскай сярэдняй школы № 23, пачнецца ў судзе Фрунзенскага раёна 11 лютага.
Пра гэта паведамілі ў пракуратуры Мінска, прадстаўнік якой будзе падтрымліваць дзяржаўнае абвінавачванне.

Кіроўцу інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачанага — утрыманне пад вартай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула