БЕЛ Ł РУС

У Мінску афіцыйна здаюць кватэры «на суткі» 580 прадпрымальнікаў

29.01.2013 / 11:23

У сталічных падатковых органах на 1 студзеня былі зарэгістраваныя 580 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць здачу кватэр «на суткі».

Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведамілі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) па Мінску.

Па словах спецыялістаў, у параўнанні з 2011 годам колькасць такіх камерсантаў павялічылася на 128 чалавек, або 28,3%.
Найбольшая колькасць плацельшчыкаў гэтай катэгорыі зарэгістравана цяпер у інспекцыях МПЗ Рэспублікі Беларусь па Савецкім і Цэнтральным раёнах Мінска. Гэта 95 і 78 прадпрымальнікаў адпаведна. Менш за ўсё такіх камерсантаў у Заводскім і Партызанскім раёнах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула