БЕЛ Ł РУС

Беларускіх дальнабойшчыкаў злавілі ў Латвіі з амаль мільёнам кантрабандных цыгарэт

29.01.2013 / 15:29

Паводле інфармацыі прэс-цэнтра Службы дзярждаходаў Латвіі, на мінулым тыдні мытнікі правялі недалёка ад КПП Патэрніекі праверку двух грузавых аўтамабіляў, падчас якіх было знойдзена амаль 900.000 кантрабандных цыгарэт з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь.

Як адзначаюць у СГД, грузавыя фуры з беларускімі нумарамі спынілі на дарозе Даўгаўпілс -- беларуская мяжа, пасля яго на КПП Патэрніекі былі праведзены пільныя праверкі абедзвюх машын.

У спецыяльна абсталяваных тайніках дальнабойшчыкі спрабавалі правезці 897.540 цыгарэт Premjer, Minsk superslim, West, NZ Gold Superslim, Fest, Queen Mentol.

24 студзеня абодва кіроўцы былі адпушчаныя пад залог. Следства працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула