БЕЛ Ł РУС

Апостальскі нунцый Гуджэроці высвяціў новага ксяндза - фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна

2.02.2013 / 18:31

Сяргей Гудзілін

2 лютага ў каталіцкай парафіі ў Жодзіне быў пасвячаны ў святары айцец Віталь Даніловіч.

Касцёл у Жодзіне.

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці не можа без жартаў. Калі на ўездзе ў горад яго сустракаў старшыня мясцовага савета, нунцый вітаў яго словамі: я шмат добрага пра Вас чуў. Гэта рэдкасць для людзей Вашай прафесіі.

Віталь Даніловіч выбраў сабе дарогу служэння - Богу, людзям і Беларусі.

У часе высвячэння новы святар ляжыць ніцма, крыжам на падлозе перад алтаром у знак пакоры і самаадрачэння.

Перад пачаткам імшы.

У імшы саслужылі прадстаўнікі Кангрэгацыі Марыянаў і Беларускай грэка-каталіцкай царквы.

У часе высвячэння новы святар ляжыць ніцма, крыжам на падлозе перад алтаром у знак пакоры і самаадрачэння.

У імшы саслужылі прадстаўнікі Кангрэгацыі Марыянаў і Беларускай грэка-каталіцкай царквы.

Сакрамант святарства ўдзяліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці. Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці не можа без жартаў. Калі на ўездзе ў горад яго сустракаў старшыня мясцовага савета, нунцый вітаў яго словамі: я шмат добрага пра Вас чуў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула