БЕЛ Ł РУС

Дачка цыгарэтай спаліла лазню 88-гадовай маці

4.02.2013 / 15:9

Выпадак здарыўся 3 лютага ў вёсцы Двіноса. Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнае курэнне дачкі 88-гадовай гаспадыні дома.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, драўляная лазня гарэла адкрытым полымем. У выніку пажару агнём знішчаны дах, веранда, пашкоджаныя сцены.

Папярэдняя прычына ўзгарання — неасцярожнае курэнне 55-гадовай дачкі гаспадыні дома.

Жанчына прыехала ў госці да маці з Мінска. У прылазніку пакурыла і кінула кепска затушаны недапалак, ад яго пачалі загарацца рэчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула