БЕЛ Ł РУС

Пад пільным поглядам Аляксандра і Колі Лукашэнкаў: Беларусь — Францыя — 4:0

4.02.2013 / 20:59

Nashaniva.com

Зборная Беларусі па хакеі перамагла ў таварыскім матчы на «Мінск-Арэне» зборную Францыі з лікам 4:0 (1:0, 2:0, 1:0).

Шайбы ў беларусаў закінулі: (Стась, 9:18, Угараў, 22:25, Кітараў, 29:55, Дзянісаў, 46:34).

На трыбуне прысутнічаў афіцыйны кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем, а таксама галоўны трэнер «Юнацтва» Міхаіл Захараў і бізнэсовец Юрый Чыж.

Нагадаем, што з 7 па 10 лютага ў Даніі пройдзе алімпійская кваліфікацыя, дзе зборная Беларусі разам з гаспадарамі турніра, а таксама камандамі Славеніі і Украіны паспрачаецца за адзіную пуцёўку на Алімпіяду-2014 у Сочы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула